3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Жывапіс. Паэзія колеру

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс. — пн.: выходной
Жанр Живопись

1 кастрычніка 2013 г. а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Алега Скавародкі «Жывапіс. Паэзія колеру».

Віцебскі жывапісец Алег Скавародка – упэўнены і энергічны майстар з уласным творчым почыркам і поглядам на сусвет, работы якога адзначаны буяннем сакавітых колераў, напружанай і фармальна выбудаванай кампазіцыяй, жывой повяззю с прыродай. Каля яго палотнаў не перастаеш сагравацца. У іх ёсць цеплыня і шчырасць, увага да спрадвечных турбот чалавечага існавання. Мастак даследуе жыццё вакол сябе: малюе вёскі з архаічнымі драўлянымі хатамі, што адрозніваюцца простымі  традыцыйнымі формамі; велічэзныя татэмныя дрэвы, над якімі рассцілаюца белыя абрусы-аблокі; панарамныя пейзажы, натоеныя пяшчотай колеравых спалучэнняў; нацюрморты з класічнымі атрыбутамі рэчавага свету, сярод якіх кветкі, садавіна, гародніна, зеляніна, кераміка… Яго работы адрознівае фактурнасць, матэрыяльнасць, фармальная стылізацыя, вобразны сімвалізм. Алег Скавародка не шкадуе гучных акордаў, адмаўляе шэрасці, спакою, млявасці. Але не перабольшвае кантраснасць, змякчае напружанне паўтонамі, ценямі. Пры гэтым упэўнена і смела абагульняе форму. Мастак не прыстасоўваецца да густаў пакупнікоў і запатрабаванняў рынку. Галоўным для яго заўжды было і застаецца імкненне выказаць пяшчотнасць да блізкіх яму людзей і роднага краю.

Алег Скавародка
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1948 года.
1967-1972 гг. – вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута.
З 1986 года – член Саюза мастакоў.
Персанальныя выстаўкі праходзілі ў Палацы мастацтваў, Мінск (1988, 1993), Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (2008), у Віцебску, Полацку, Наваполацку, Магілёве, Бабруйску, Пскове, Навагрудку (Беларусь), Смаленску (Расія), у Германіі. Творы Алега Скавародкі знаходзяцца ў калекцыях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Саюза мастакоў Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, у музеях Магілёва, Віцебска, Полацка, Гродна, Смаленска, Пскова, Волагды, Разані, Шчэціна (Польшча), Франкфурта-на-Одэры (Германія). Удзельнік 19 міжнародных, рэспубліканскіх і абласных выставак.
Жыве і працуе ў Віцебску.

Выстаўка працягнецца па 12 кастрычніка 2013 г.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Жывапіс. Паэзія колеру» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.