3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава творчых работ студэнтаў і выпускнікоў

Мероприятие уже прошло

Время работы вс., пн.: выходной вт. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Современное искусство, Тематическая выставка

25 верасня 2013 года ў 12.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы творчых работ студэнтаў і выпускнікоў Інстытута выяўленчых мастацтваў і музейных тэхналогій Цюменскай дзяржаўнай акадэміі культуры, мастацтваў і сацыяльных тэхналогій (Расія). Паміж акадэміяй і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў з кожным годам узмацняюцца культурныя і навуковыя сувязі. Адметным вынікам супрацоўніцтва з’яўляецца прапануемая выстава. Экспазіцыя ўключае жывапісныя работы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графічныя праекты для твораў з керамікі і тэкстылю.

Жывапіс прадстаўлены пейзажамі, нацюрмортамі, партрэтамі, выкананымі пад кіраўніцтвам прафесара Сяргея Аляксандравіча Струннікава, які ўзначальвае кафедру жывапісу, а таксама іншых таленавітых педагогаў. Работы студэнтаў ствараюцца ў выніку сінтэзу светапогляду майстра і вучня, творчага дыялога з выкладчыкам, яго практычнага вопыту. Менавіта таму мастацкі вобраз заўсёды непаўторны, прынцыпова арыгінальны ў любой з прадстаўленых работ. Перад гледачом узнікае своеасаблівы, са сваімі законамі, свет маральнасці і побыту, адлюстраваны праз творчае ўяўленне маладога мастака.

Зала дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прэзентуе дываны, паласы, габелены і ручнікі. Работы сведчаць аб беражлівых адносінах маладых мастакоў да традыцый народнага мастацтва як вышэйшым праяўленні духоўнага жыцця народа і захаванні гэтых традыцый у сучасным прафесійным мастацтве. Кафедру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і этнадызайну ўзначальвае кандыдат педагагічных навук Вольга Юр’еўна Яўсеева. Кафедра рыхтуе высокапрафесійных, дасведчаных спецыялістаў, якія здольны рэалізоўваць атрыманыя веды як у індывідуальнай творчай дзейнасці, так і на вытворчасці. Выпускнікі кафедры працуюць  у спецыялізаваных мастацкіх фірмах, майстэрнях, дызайн-студыях, выкладаюць у сістэме вышэйшай, сярэдняй і пачатковай адукацыі.

Інстытут выяўленчых мастацтваў і музейных тэхналогій з’яўляецца структурным падраздзяленнем Цюменскай дзяржаўнай акадэміі культуры, мастацтваў і сацыяльных тэхналогій. Дырэктарам інстытута з дня яго заснавання з’яўляецца доктар культуралогіі Валянціна Іванаўна Сямёнава.

У інстытуце працуюць тры кафедры – кафедра жывапісу; кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і этнадызайну; кафедра гісторыі мастацтвазнаўства і музейнай справы.

Выстава будзе працаваць з 25 верасня па 26 кастрычніка 2013 года.
Наш адрас: 
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.

Мы працуем: 11.00 – 19.00.
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава творчых работ студэнтаў і выпускнікоў» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.