3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

На бранскай зямлі. Жывапіс Анатоля Отчыка

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — пт.: c 11:00 до 19:00; Сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Живопись

11 верасня 2013 г. у 16.00 у выставачнай зале цэнтральнай часткi палаца Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца адкрыццё восьмай персанальнай выставы беларускага мастака Анатоля Уладзіміравіча Отчыка «На бранскай зямлі», прысвечанай 1025-годдзю хрышчэння Русі.

Плённая творчая праца на двух міжнародных пленэрах беларускага мастака Анатоля Уладзіміравіча Отчыка лягла ў аснову восьмай персанальнай выставы творцы “На бранскай зямлі”,
прысвечанай 1025-годдзю хрышчэння Русі. Першы міжнародны пленэр «Тут закаханага паэта вее лёгкая мара...», які адбыўся на радзіме знакамітага рускага паэта Ф.І. Цютчава – Аўстугу і быў прысвечаны 210-годдзю са дня нараджэння паэта, і  XIV Міжнародны пленэр «Унеча – край натхнення» дазволілі мастаку раскрыць прыгожосць і непаўторнасць маляўнічых мясцін Браншчыны.

Анатоль Уладзіміравіч Отчык нарадзіўся 7 ліпеня 1949 г. у вёсцы Шыічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Першыя навыкі ў выяўленчым мастацтве ён атрымаў у студыі пры
Мазырскім народным тэатры імя Івана Мележа ў мастака Пятра Захарава. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя К.А. Савіцкага, а затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Анатоль Отчык з`яўляецца удзельнікам шматлікіх міжнародных, усесаюзных, замежных, рэспубліканскіх і абласных мастацкіх выстаў з 1978 г., а таксама 14 міжнародных пленэраў. Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 г. За перыяд з 1989 па 2009 гг. было арганізавана 7 персанальных выстаў мастака. Работы Анатоля Отчыка знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі сусветнай спадчыны (Ганконг), фондах музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Бранскім мастацкім музеі, кіеўскім, брэсцкім і белгародскім мастацкіх музеях, ваенна-гістарычным музеі-запаведніку «Прохараўскае поле», рэчыцкім, чачэрскім, тураўскім і мазырскім музеях, у буда-кашалёўскай, светлагорскай і ўнечскай карцінных галерэях.

Мастак прысвяціў выставу «На бранскай зямлі» значнай для славянскіх зямель падзеі – 1025-годдзю хрышчэння Русі. У цудоўных карцінах, прадстаўленых на выставе, Анатоль Отчык адлюстраваў ціхую, паэтычную, непаўторную прыгажосць бранскіх храмаў і манастыроў, ачышчальнае святло гаючых святых крыніц, хараство вясковых краявідаў і цудоўныя панарамы, якія адкрываюцца з берагоў Дзясны. На выставе “На бранскай зямлі” беларускі мастак раскрывае гледачу сваю акрыленую і натхнёную святымі мясцінамі душу праз творы, напоўненыя адухоўленым сэнсам, і быццам запрашае на імгненне спыніцца і задумацца аб вечным...

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

  


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «На бранскай зямлі. Жывапіс Анатоля Отчыка» в Гомеле, место проведения выставки  - «Гомельский дворцово-парковый ансамбль».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.