3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава Надзі Букі «Без межаў»

Мероприятие уже прошло

Время работы Мы працуем: 11.00 – 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Жанр Живопись

Як выглядаюць вароты Мінска пад вадой?
Чаму келіхі ператвараюцца ў цюльпаны?
Куды вядзе лесвіца, што выходзіць за межы рамы?


6 верасня 2013 года а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы адной з яркіх прадстаўніц сюррэалізму Надзі Букі “Без межаў”. Мастачка працуе ў сваёй унікальнай тэхніцы “буцінанка”, ствараючы кампазіцыі пры дапамозе звычайных манікюрных нажнічак. Сіметрычная і абстрактная выцінанка ў яе перарадзіліся ў жывую і сюррэалістычную буцінанку.

Гледачоў чакае прэзентацыя трох дзясяткаў прац, якія аўтар стварыла за апошнія два гады і раней не выстаўляла. Надзя Бука па-свойму інтэрпрытавала працы любімых мастакоў. Дзяўчынка з карціны Пікасо балансуе на клубку нітак, Шагал трымае ў руках прас, а закаханыя Клімта забраліся цалавацца на дах. “Знешні абсурд, на самой справе, падпарадкоўваецца дакладным законам. У папяровым свеце ўсе героі адказна выконваюць свае задачы. Пігласы натхняюць і прыглядаюць за закаханымі, Бубласы растуць у гаршках і лечаць слязьмі, а Мігласы пазбаўляюць людзей, якія падоўгу сядзяць перад камп’ютарамі, ад шкодных іонаў”, – так распавядае мастачка пра сваіх любімых персанажаў. Густанаселены казачны свет Надзі Букі прыцягвае ўвагу незвычайнымі формамі, здзіўляе непрадказальнымі паваротамі сюжэта і застаецца ў памяці яркімі вобразамі. Бязмежная фантазія выходзіць за межы рэчаіснасці і стварае свой асабісты сусвет, запрашаючы зазірнуць у яго і нас з вамі.

На адкрыцці выставы Вас чакаюць майстар-клас па выразанні Пігласа, а таксама падарункі ад Надзі Букі.

Надзя Бука – удзельнік шматлікіх выстаў і арт-праектаў, мае пяць персанальных выстаў, з’яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонда Прэзідэнта Республікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Першым настаўнікам малявання стаў яе бацька – графік Іван Смальякоў. Вучылася ў школе з мастацкім ухілам, неаднаразова перамагала ў конкурсах дзіцячага малюнку. Скончыла аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага вучылішча імя Агінскага. Выпускніца факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выстава будзе працаваць з 6 па 21верасня 2013 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”,
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.

Мы працуем: 11.00 – 19.00.
Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!        

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
04 сентября 2013 в 16:59

Как мило)))

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава Надзі Букі «Без межаў»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.