3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Аляксей Хацкевіч D.A.R.

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 11:00 до 22:00 сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Живопись

05-20 верасня 2013 года
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе
Аляксей Хацкевіч
D.A.R.
Жывапіс

 
Аляксей Хацкевіч ( Хацон ) прадстаўляе персанальны праект D.A.R. Менавіта так ён называе асабісты кірунак у жывапісе: дэкаратыўна-абстрактны рэалізм. Супрацьлеглыя адзін аднаму паняцці «абстракцыя» і «рэалізм» спалучаюцца разам? Абсурд... Але менавіта ў гэтай парадаксальнасці тэрміна хаваецца спосаб мыслення аўтара. Дэкаратыўнасць, абстрактнасць, рэалістычнасць ўсяго толькі метад, фармальны прыём жывапісу. Умелае спалучэнне розных элементаў нараджае індывідуальны аўтарскі почырк Хацкевіча.

Аляксей Хацкевіч выдатна валодае майстэрствам жывапісца - рэаліста. Старанна прапрацоўвае дэталі і стварае аб'ём і перспектыву. Цяжка сказаць, чым больш адораны мастак як каларыст, як кампазітар, як фармаліст, але абсалютна дакладна, галоўным для творчасці Хацкевіча з'яўляецца іронія. Гульня з сэнсамі, усё не такое, якім здаецца на першы погляд. Гэтая «насмешка» над вобразам дапамагае мастаку ствараць дзіўныя светы, дзе спалучаецца неспалучальнае. Гламурныя або ідылічныя персанажы ў смешных трактоўках або камічных сітуацыях - любімыя прыёмы аўтара. Часам персанажы афармляюцца з дэкаратыўнай выразнасцю, арнаментальныя ў народным стылі, што яскрава адлюстроўвае тэму радасці, «вясёлыя» жыцця. Яго карціны не толькі пейзажы, або нацюрморты, ці партрэты гэта заўсёды спалучэнне некалькіх сэнсаў ў адным творы адначасова.

Найбольш цікавы прыклад арт-мікса - серыя работ Аляксея Хацкевіча, выкананая сумесна са сваёй дачкой, калі дзіцячы малюнак становіцца асновай жывапіснага пераўтварэння. У выніку непасрэдны і яркі вобраз нясе ў сабе магутны зарад жывапіснай светабудовы.

Універсальнасць Хацкевіча заключаецца не толькі ў няўяўным спалучэнні розных прыёмаў у карціне, але і ў інтарэсах, рэалізацыях самой асобы мастака. Аляксей Хацкевіч многія гады прымаў удзел у праекце «Саша і Сірожа» сумесна з Сяргеем Міхалком, дзе выконваў ролю «Сашы», і як мастак з канца 1980- х гадоў ствараў аднайменны комікс пра легендарных персанажаў. У гэтым сэнсе праявілася здольнасць (дар) мастака і да славеснай імправізацыі, пераўвасаблення, бліскучы гумар, якія мелі выхад не толькі як з'яўленне тэлеперадачы «Калыханка ад Сашы і Сірожы», але і стварэнне некалькіх музычных альбомаў ад Сашы і Сірожы.

Эксперыменты Хацкевіча з вобразнасцю, характарам персанажаў, алегорыяй шмат у чым нагадваюць сюррэалістычныя прыёмы, але відавочна, што гэта толькі пачатак бясконцых ідэй, шарад, якія мастак прапануе гледачу.

Аляксей Хацкевіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску (Беларусь). У 1997 - скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. 1997-1999 - вучыўся ў школе мастацтваў Массана (Барселона, Іспанія). З 2008 - член Беларускага Саюза Мастакоў .
 
Адкрыццё выставы адбудзецца 5 верасня ў 19:00.
Уваход вольны!


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Аляксей Хацкевіч D.A.R.» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.