Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Вучні Якуба Коласа

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 17:00 вс.: выходной
Жанр Тематическая выставка

2 верасня 2013 года ў 11 гадзін у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выстаўкі з фондаў музея, прымеркаванай да Дня ведаў.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас меў непасрэднае дачыненне да адукацыйнай дзейнасці: ён не толькі працаваў як настаўнік, але і рыхтаваў настаўнікаў, распрацоўваў пытанні па педагогіцы, стаў аўтарам першай навуковай працы ў галіне навучання роднаму слову “Методыка роднае мовы” (1926).

На выстаўцы “Вучні Якуба Коласа” можна даведацца пра педагагічную дзейнасць пісьменніка (метадычныя выданні), пра ўзаемаадносіны і ўзаемастасункі з вучнямі, якім Якуб Колас выкладаў у розныя перыяды свайго жыцця (кнігі з дарчымі надпісамі, лісты былых вучняў да паэта, успаміны).

На адкрыцці выстаўкі выступяць ганаровыя госці: малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, унучка паэта Марыя Міцкевіч, доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы