3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912 гады

Мероприятие уже прошло

Выстава знаёміць з каштоўнымі візуальнымі дакументамі па беларускай этнаграфіі, гісторыі і культуры, арыгіналы якіх захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта (Літва).

Фотаздымкі былі зроблены славутым беларускім этнографам Ісакам Сербавым (1871 – 1943) у 1911 і 1912 гадах падчас яго паездак па Беларусі, пераважна па раёнах Палесся. Адной з галоўных мэтаў экспедыцый была фотафіксацыя ўсяго таго, што ў пачатку ХХ ст. хутка змянялася і адыходзіла ў нябыт: адзенне, побыт, жыллё, звычаі беларусаў. Геаграфія здымкаў ахоплівае значную тэрыторыю сучаснай Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей Беларусі. І. Сербаў фатаграфаваў у 73 населеных пунктах.

З’яўленне калекцыі стала магчымым, дзякуючы навуковым экспедыцыям – “этнаграфічна-фатаграфічным экскурсіям”, “фатаграфічным экспедыцыям” І. Сербава. Настаўнік Менскай гарадской вучэльні, потым Віленскай мужчынскай вучэльні, ён захапляўся этнаграфіяй і ў летнія месяцы падарожнічаў з фотаапаратам “Кодак” па Палессі. З удасканаленнем фатаграфічнай тэхнікі і матэрыялаў у пачатку ХХ ст. фатаграфаванне становіцца часткай палявой працы этнографаў. Паездкі этнографа фінансаваліся Паўночна-Заходнім аддзелам Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.

На фотаздымках І. Сербава бачым вясковыя вуліцы і іх жыхароў у святочныя дні, двары сялян з сельскагаспадарчымі прыладамі працы, гумны, хлявы, прылады для сушкі сена і па-мастацку аформленыя стагі, ветракі, драўляныя цэрквы ў вёсках і мястэчках Палесся, могілкі з высокімі палескімі крыжамі. Этнограф зафіксаваў разнастайныя моманты сялянскай штодзённасці: жанчыны жнуць жыта, рвуць каноплі, дзяруць лён, прадуць на калаўроце, абіраюць бульбу; мужчыны аруць на валах, косяць сена; дзеці-пастушкі пасуць статак авечак. На здымках прадстаўлены таксама дробная палеская шляхта, мяшчане палескіх мястэчак. У яго фотааб’ектыў трапляла прырода Палесся і вынікі пераўтварэння яе чалавекам: балоты, азёры, грэблі – насыпныя дарогі на балотах, меліярацыя, Агінскі канал.

Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца этнаграфічныя фотапартрэты, у якіх І. Сербаў здолеў перадаць характар, антрапанімічныя асаблівасці, традыцыйнае адзенне, галаўныя ўборы сялян. На фотаздымках жыхары палескіх вёсак і мястэчак захаваны прыгожымі, з уласцівым ім пачуццём уласнай вартасці. Белае палатнянае адзенне з арнаментам, складаныя формы галаўных убораў жанчын сведчаць аб высокай мастацкай і бытавой сялянскай культуры. Большасць фотаздымкаў этнографа зафіксавалі дастатак, заможнасць беларускіх сялян і мяшчан у пачатку ХХ ст.

Значэнне гэтых фатаграфічных дакументаў для вывучэння этнаграфіі, традыцыйнай культуры, народнага касцюма і архітэктуры Беларусі цяжка пераацаніць. Яны з’яўляюцца неацэннай крыніцай візуальнай інфармацыі аб тым, якой была Беларусь і беларусы 100 гадоў таму назад. Фотаздымкі дапамагаюць адказаць на пытанні, якія застаюцца актуальнымі для беларусаў: “Хто мы?” і “Адкуль мы?”

На выставе экспануецца 70 фотаздымкаў. Уся калекцыя, якая складае 442 фотаздымкі, апублікавана ў альбоме “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў = The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau = Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose” / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская; рэдкал. : Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. – 456 с. : іл. – (Энцыклапедыя рарытэтаў).

Вольга Лабачэўская
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”,
аўтар праэкта і навуковы кіраўнік выставы

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912 гады» в Минске, место проведения выставки  - «Победа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.