3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Палескае мястэчка: Моталь

Мероприятие уже прошло

Время работы Кожны дзень з 11.00 до 19.00, акрамя панядзелка
Жанр Фото

З 17 жніўня 2013 г. у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей І з'езда РСДРП" праходзіць выстава “Палескае мястэчка: Моталь”. На выставе прадстаўлены фотаздымкі першага мотальскага фатографа Аляксея Мінюка і ўяўляюць сабой летапіс мястэчка даваеннага і пасляваеннага часу, з’яўляючыся выдатным дакументам паўвекавога перыяду жыцця палескага населеннага пункта (1927—1977).

Першы пісьмовы ўспамін пра Моталь як прыватнае ўладанне змяшчаецца ў актах Літоўскай метрыкі і датаваны 1422 г. Пазней мясцовасць уваходзіла ў склад Пінскага княства.

У сярэдзіне XVI ст. Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555 г., меў Магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Моталь апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Станам на 1886 г. у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, яўрэйскі малітоўны дом, школа, 13 крам, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 г. Моталь увайшоў у склад БССР.

У Моталі нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман (1874—1952), гулец футбольнага клуба БАТЭ Аляксандр Валадзько.

Таксама з Моталя паходзяць амерыканскія музычныя прадзюсары Леанард Чэс і Філіп Чэс, якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавай музыкі — Мадзі Уотэрса, Уілі Дзіксана, Како Тэйлар, Бо Дзідлі, Сані Бой Уільямса, Чака Беры.

Акрамя таго, у выставачнай зале прадстаўлены “Рэчы з мястэчак” з прыватных збораў Ірыны Кахановіч (г.Слуцк). У экспазіцыі дэманструюцца побытавыя рэчы (ручнікі, традыцыйныя кашулі, друкаваныя выданні, скрыпка, гадзіннік і інш.) першай паловы ХХ ст. розных рэгіёнаў Беларусі.

Дом-музей I з’езда РСДРП
Адрес: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А
Кожны дзень з 11.00 до 19.00, акрамя панядзелка
Тэл. для даведак: 290-68-47
www.histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Палескае мястэчка: Моталь» в Минске, место проведения выставки  - «Дом-музей I съезда РСДРП».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.