3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Правы выцінанкі

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00 вс. — пн.: выходной
Жанр Тематическая выставка

28 жніўня 2013 года ў 17.00 у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі народнага майстра Вольгі Бабурынай “Правы выцінанкі” (мастацкае ўвасабленне “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”).

Назва выстаўкі “Правы выцінанкі” узнікла з разумення таго, што гэты від мастацтва ўжо выйшаў за свае традыцыйныя межы. Выцінанка заяўляе свае правы не толькі як народнае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, але і як від графікі, праз які могуць мець сваё выяўленне самыя актуальныя тэмы агульначалавечага характару.

Сёння выцінанка перажывае ўсплёск зацікаўленасці і сваеасаблівае адраджэнне. Простая і дасціпная ў матэрыялах, яна заварожвае сваёй магіяй нечаканасці, калі раскладваецца выразаная папера і перад намі з’яўляецца ажурны малюнак. На Каляды выцінанка суправаджае нас паўсюдна на вуліцах горада. Яна глядзіць на нас з вокнаў дзіцячых садкоў, школ, офісных будынкаў і кватэр у спальных раёнах.

Выцінанка звычайна ўспрымаецца яе традыцыйнае народнае мастацтва выразання з паперы. Але сёння яна засвойвае новыя прасторы нашага жыцця. Пакідаючы за сабой асноўныя свае прынцыпы – стылізацыю, шматразовае складванне, тэхніку выразання і выкарыстанне натуральных матэрыялаў – выцінанка развіваецца, патрабуючы прызнання яе сучаснасці.

Так узнікла серыя з 30 работ, кожная з якіх адпавядае аднаму артыкулу “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”. Што можа быць найбольш сучасным, усечалавечым і адначасова блізкім кожнаму з нас? Тэма правоў чалавека толькі на першы погляд незразумелая і далёкая. Традыцыйнае мастацтва і сучасныя касмапалітычныя з’явы падаюцца несумяшчальнымі. Тым цікавей дакрануцца да гэтай тэмы і спалучыць яе з нашым менталітэтам не праз словы, а праз традыцыйныя вобразы, сімвалы і кампазіцыйныя прыёмы. Выцінанка як ніякі іншы від народнага мастацтва стаіць напачатку сваіх патэнцыяльных магчымасцяў. Кожная работа – спалучэнне артыкулу Дэкларацыі і рэчаіснасці, месцазнаходжання ў прасторы і часе, адчування сябе тут і цяпер. Гэта яднанне агульначалавечага і ўласнага. Згадванне каштоўнасцяў, на якіх толькі і могуць будавацца адносіны паміж людзьмі.

Вольга Бабурына

Выстаўка працягнецца па 7 верасня 2013 года.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Правы выцінанкі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.