3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Святло майго горада

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись, Скульптура

28 жніўня 2013 года ў 17.00 у Мінскай гарадской ратушы адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі члена Беларускага саюза мастакоў Алеся Шатэрніка “Святло майго горада”. На выстаўцы прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага саюза мастакоў, з калекцыі аўтара.

ТРЫ ПРАСТОРЫ
Жывапіс – гэта двухмерная прастора.
Скульптура – трохмерная.
Паэтычнае слова выходзіць па-за межы гэтых
Прастораў і набліжаецца да чацвёртага вымярэння:
Боскага Слова…
“Напачатку было Слова…”
А. Шатэрнік

Алесь Шатэрнік – карэнны жыхар г.Мінска ў чацвёртым пакаленні, скульптар, мастак, паэт. Выстаўка “Святло майго горада” – гэта творча-біяграфічная споведзь, у якой аўтар сродкамі колераў, адценняў, святла, цені, слова выражае сваё адчуванне Мінска, свае адносіны да мастацтва.

Скульптура ў Алеся Шатэрніка нараджаецца не з халоднага металу, а з пераліваў святла і ценяў: “Скульптура дапамагае зразумець сутнасць Святла… Святло і цень ствараюць форму. Чалавек існуе на мяжы святла і ценю. Чалавек малюе ценем, БОГ малюе Святлом…”

Творы “Якуб Колас – настаўнік”, “Сімяон Полацкі”, “Ефрасіння Полацкая”, “Кірыла Тураўскі” з’яўляюцца з аднаго боку яскравым падцвярджэннем аўтарскай думкі аб сутнасці скульптуры, а з другога – самі па сабе нясуць святло тых людзей, якія былі вялікімі асветнікамі беларускай зямлі.

Жывапіс Алеся Шатэрніка надзвычай аб’ёмны быццам скульптурны. “Брама Царквы Святой Марыі Магдаліны”, “Інтэр’ер царквы з абразом Маці Божай Мінскай”, “Інтэр’ер царквы Св. Пятра і Паўла на Нямізе” – серыя палотнаў, якія дасканала перадаюць архітэктурныя асаблівасці і святло храмаў Мінска. “Срэбны жнівень”, “Май. Станчыкі”, “Сонечны кастрычнік”, “Асенні матыў” – гэта экспрэсіўныя пейзажы мінскіх ваколіц.

Слова Алеся Шатэрніка – гэта імпрэсіі. Імпрэсія – паэтычна-вобразная форма тэкстаў-эсэ. Аўтар занатоўвае яскравыя, дарагія сэрцу ўспаміны пра стары Мінск, яго адметныя мясціны, людзей, падзеі. Стварае біяграфічныя імпрэсіі пра родных людзей, сяброў. Глыбокім філасофскім зместам напоўнены імпрэсіі аб творчасці, мастацтве, скульптуры.

Выстаўка працуе да 29 верасня 2013 года.

Адрас: Мінская гарадская ратуша, пл. Свабоды, 2А
Тэл.: 321 24 30; 321 24 38
 
Все события твоего города в 
мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Святло майго горада» в Минске, место проведения выставки  - «Минская Ратуша».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.