3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Бачнае – Невымоўнае

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00 вс. — пн.: выходной
Жанр Фото

27 жніўня 2013 года ў 17.00 ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі прац педагогаў кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані “Бачнае – Невымоўнае”.

Выстаўка “Бачнае – Невымоўнае” з’яўляецца прэзентацыяй розных мастацкіх постацей педагогаў Кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані. Факт, што мы стала з’яўляемся адзінай кафедрай, якая навучае фатаграфіі ў Польшчы, вынікае з найбольш прадстаўнічага прафесарскага і выкладчыцкага складу ў нашай краіне. Кафедра фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані адна з нямногіх, а можа і адзіная мастацкая школа ў Еўропе, якая навучала мастацкай фатаграфіі, як самастойнай галіне мастацтва ўжо ў 1919 годзе. На працягу больш за 90 гадоў развіцця ўніверсітэта гэтая галіна мастацтва знікала і з’яўлялася ізноў. У другой палове 1970-х гг. роля фатаграфіі ў праграме навучання пачала ўзрастаць, вынікам чаго стала з’яўленне спецыяльнасці “Фатаграфія” ў 1989 годзе. У 1994 годзе было адкрыта завочнае аддзяленне фатаграфіі, скіраванае да кандыдатаў, якія не мелі магчымасці атрымаць адукацыю на дзённым аддзяленні. Папулярнасць гэтага кірунку навучання пераўзыйшла чаканні, прыносячы плён па сённяшні дзень сотнямі выпускнікоў бакалаўраў і магістраў. Гэта вынік працы ўсяго калектыву прафесараў і педагогаў, дасведчаных у сферы інавацыйных методык навучання і адначасова актыўных мастакоў.

Фатаграфію звычайна разумеюць як медыя-сродак, што адлюстроўвае бачную рэчаіснасць. Зразумела, што яна не з’яўляецца люстэркам акаляючага нас свету, аднак вобраз, зняты камерай, вельмі моцна асацыіруецца з тым, што мы можам сустрэць у штодзённым жыцці. У рамках выстаўкі “Бачнае - Невымоўнае” я прапаную ўвазе гледача фатаграфіі, якія, на першы погляд, адыходзяць ад звычайных стэрэатыпаў. Такіх, дзе крыніцай мастацкіх вобразаў з’яўляецца сам медыя-сродак. Працы Пятра Валыньскага (Зараза) і Славаміра Дэцыка (Шкляны сон) аналізуюць правілы візуальнай камунікацыі. Цыклы фатаграфій Анны Кэндзёры (Silent Spring) і Міхала Бугальскага (Я не хачу ісці спаць) асноўваюцца на гульні з раскрыццём нябачнага, як і раскрыццём праз прыхоўванне фрагментаў рэчаіснасці. Аналагічны падыход прэзентуе таксама Магда Лазарчык у сваіх “Крэатурах”. “Green Screen” Томаша Галецкага ўздымае пытанне даверу да сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным свеце. Яраслаў Клюпсь з дапамогай унікальнай тэхнікі каладыёну спрабуе паказаць нябачнае ў акаляючым нас свеце. Жакліна Пеханоўска інсталяцыяй “Aspersorium” звяртае ўвагу на значэнне аднаўлення і ачышчэння. Дваістасць працы выяўляецца з дапамогай aspersorium (крапільніцы) з аднаго боку, і солі з другога. “Знакі” Януша Алексы – гэта дыялог на тэму падабенстваў, адрозненняў і замены асноўных значэнняў сімвалаў. Анджэй П. Флёркоўскі, паказваючы ў сваёй працы закрытую, абмежаваную прастору, раскрывае множнасць, нават бясконцасць магчымасцей выбару шляхоў. Вялікая колькасць мастакоў і ўжытых на выстаўцы форм дае гледачам шырокую магчымасць інтэрпрэтацыі і індывідуальнага адчування мастацтва.

Анджэй П. Флёркоўскі
куратар выстаўкі

Выстаўка працягнецца па 14 верасня 2013 г.
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Бачнае – Невымоўнае» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.