3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава дыпломных работ

Мероприятие уже прошло

Время работы 11.00 – 19.00. Выхадныя: субота, нядзеля
Жанр Тематическая выставка

ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ РАБОТ ВЫПУСКНІКОЎ КАФЕДРЫ НАРОДНАГА ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

Выстава прадстаўляе розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: кераміку, габелен, войлакавалянне, маляванку. За час навучання на кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва студэнты вывучаюць мастацтва традыцыйнага саломапляцення, ганчарства, керамікі, ткацтва, дэкаратыўнага роспісу і іншых відаў народнай творчасці. Для паспяховай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў выкладчыкі кафедры распрацоўваюць і пастаянна абнаўляюць вучэбныя праграмы па спецыяльных дысцыплінах з улікам навейшых патрабаванняў навучальнага працэсу.

Творчыя работы выпускнікоў дэманструюць іх высокі мастацкі і выканаўчы ўзровень, пранікнёную любоў да традыцый народнага мастацтва. Творы вылучаюцца глыбокім веданнем жыццёвага ладу беларусаў, сімволікі і міфалагічных вобразаў роднага краю. Прыгледзеўшыся да формы, тэкстуры, малюнка твораў мастакоў, можна заўважыць, што яны захавалі ў сабе адбітак светапогляду многіх пакаленняў.

Традыцыі народнага мастацтва ўдасканальваліся, шліфаваліся стагоддзямі, выпрабаваныя прасторай і часам, яны папаўнялі невычэрпную крыніцу каштоўнага вопыту, ідэй, тэм, вобразаў, творчага натхнення для наступных пакаленняў. Глыбокае веданне народных традыцый, іх пераасэнсаванне дапамагаюць ствараць суперсучасныя рэчы. Без гэтага нельга крочыць у будучыню.

Выстава будзе працаваць па 2 верасня 2013 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”,
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 26 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00. Выхадныя: субота, нядзеля.
Уваход вольны.
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава дыпломных работ» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.