3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Слова

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вс.: c 10:00 до 21:00
Жанр Живопись, Книжная

22 жніўня 2013 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі «Слова», прысвечанай 1150-годдзю славянскага пісьменства.

Выстаўка «Слова» даследуе феномен ўзаемапранікнення выявы і тэксту ў сучасным беларускім мастацтве. Будучы адной з плыняў актуальнага мастацкага дыскурсу, гэтая з'ява была ўласціва славянскай культуры яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Згадаем выкшталцоную каліграфію старажытных рукапісных кніг з іх мудрагелістымі буквіцамі і жывапіснымі мініяцюрамі. Прадаўжальнікамі старажытнага мастацтва прыгожага пісьма – каліграфіі – з'яўляюцца сябры мастацкай суполкі «ЛітАрт» на чале з прафесарам, лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» Паўлам Апанасавічам Семчанкам, чые творы займаюць ганаровае месца на выстаўцы «Слова». Да беларускіх каліграфаў далучыўся майстар з Кітаю Лі Цзо. На адкрыцці выстаўкі Лі Цзо разам з вядомым беларускім мастаком Генадзем Мацурам пакажуць відовішчны майстар-клас па мастацтве каліграфіі.

З найбольш яскравых момантаў выстаўкі «Слова» можна згадаць дызайнерскія майкі Уладзіміра Цэслера, палотны жывапісца-віртуоза Анатоля Кузняцова, тэкставыя канцэптуальныя работы фотамастака Ігара Саўчанкі і інш.

Унікальныя творы мастацтва – арт-кнігі, створаныя ў адзінкавых экземплярах – прадставяць мастак Міхась Барздыка і паэт Міхась Башлакоў, чые сумесныя творы ўвайшлі ў лік ста лепшых кніг свету на Франкфурцкім кніжным кірмашы (Германія) у 2004 г. і атрымалі на міжнародным конкурсе ў Бельгіі элітны залаты медаль у 2006 г.

Падчас мерапрыемства на 3-м паверсе Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе наведаць тэматычную кніжную выстаўку «Спачатку было слова», прысвечаную 1150-годдзю славянскага пісьменства. Экспазіцыя налічвае каля 200 выданняў. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены кнігі, у якіх паказана ўзнікненне і развіццё пісьменства на славянскіх землях. Асноўную частку экспазіцыі складаюць кнігі, прысвечаныя гісторыі кірылічнай пісьменнасці і першаасветнікам і святым, роўнаапостальным Кірылу і Мяфодзію. Асобная ўвага нададзена кнігам, якія прысвечаны беларускім асветнікам: Францыску Скарыне, Сімяону Полацкаму, Соф’і Слуцкай, Кірыле Тураўскаму, Еўфрасінні Полацкай, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму, Івану Фёдараву.

Мастацкая выстаўка «Слова» будзе працаваць да 13 кастрычніка 2013 года.
Кніжная выстаўка «Спачатку было слова» будзе доўжыцца да 30 снежня 2013 года.


Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Слова» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.