3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

13 жніўня 2013 г. а 16-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) ладзіцца ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкай выстаўкі «Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння», падрыхтаванай сумесна з грамадскім аб’яднаннем нямецкай культуры “Масты”.

Выстаўка расказвае аб жыцці і дзейнасці хрысціянскага багаслова, “вялікага рэфарматара” Германіі, перакладчыка Бібліі на нямецкую мову Марціна Лютара і прысвечана яго 530-годдзю.

У 2017 г. споўніцца 500 гадоў з таго часу, як Марцін Лютар прыбіў свае 95 тэзісаў супраць індульгенцый да брамы Замкавай царквы ў нямецкім горадзе Вітэнберг. З 2008 г. па 2017 г. у Германіі праходзяць Лютараўскія дэкады і ладзяцца выстаўкі, спектаклі, дыскусіі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Рэфармацыі і асобе Марціна Лютара.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з грамадскім аб'яднаннем нямецкай культуры «Масты» прадстаўляе сваім наведвальнікам магчымасць далучыцца да шэрагу гэтых значных мерапрыемстваў.

Марцін Лютар нарадзіўся 10 лістапада 1483 г. у сям'і рудакопа ў горадзе Эйслебене (Цюрынгія). Скончыўшы ў 1505 г. Эрфурцкі ўніверсітэт са ступенню магістра вольных мастацтваў, Лютар паступіў у Аўгусцінскі манастыр. У 1508 г. пачаў чытаць лекцыі ва ўніверсітэце Вітэнберга (з 1512 г. доктар багаслоўя).

31 кастрычніка 1517 г. Лютар публікуе 95 тэзісаў супраць індульгенцый з мэтай пачаць публічную дыскусію на гэтую тэму. Яго ўчынак знаходзіць шырокі водгук у грамадстве. У 1520 г. папа дасылае Лютару булу аб адлучэнні яго ад царквы, якую Лютар спальвае на плошчы Вітэнберга. Лютара заклікаюць адмовіцца ад сваіх перакананняў, але ён не згаджаецца і шукае абароны ад пераследу, схаваўшыся ў замку Вартбург. У Вартбургу Лютар перакладае Новы Запавет на нямецкую мову і робіць тэкст Святога Пісання даступным шырокім колам нямецкага грамадства. У 1534 г. выходзіць у свет першае поўнае выданне Бібліі ў перакладзе Лютара. Памёр Марцін Лютар у Эйслебене 18 лютага 1546 г.

У гісторыю нямецкай грамадскай думкі Марцін Лютар увайшоў і як дзеяч культуры – рэфарматар адукацыі, мовы, музыкі. У экспазіцыі будуць прадстаўлены ілюстрацыйныя і інфармацыйныя матэрыялы, а таксама мастацкія творы, прысвечаныя Марціну Лютару.

Выстаўка «Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння» будзе працаваць да 29 верасня 2013 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.