3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Скарбонка Часу

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс. — пн.: выходной
Жанр Фото

7 жніўня 2013 года ў 17.00 ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Вольгі Савіч “Скарбонка Часу”

Надыход аб’ектыўнасці, якая супярэчыць майму суб’екту, пачынаецца для мяне, ужо калі я разглядаю ў люстэрку, як старэе мае скура, а калі абмен рэчываў у маіх мазгах цалкам спыніцца, аб’ектыўнасць, ад якой я аддзелены, у форме смерці здзейсніцца ў маім суб’екце.
Хартмут Лангэ “Пазітыўны нігілізм”

Галоўным крытэрыем пры адборы здымкаў была адсутнасць людзей.
Вольга Савіч

“Праект Вольгі Савіч пад назвай “Скарбонка часу” радыкальна адрозніваецца ад большай часткі візуальнай інфармацыі, што сустракаецца нам у штодзённасці: ні гламурных колераў, ні банальна прыгожых вобразаў тут няма. На здымках – фрагменты архітэктуры Мінска, але пафасныя пабудовы «сталінскага ампіру» застаюцца па-за кадрам. Мастачка фіксуе тое, што звычайна ўхіляецца ад позірку: цені, расколіны, нечаканыя спалучэнні форм ды фактур. Ва ўзаемадзеянні з фатаграфічнай плёнкай яны пачынаюць жыць новым жыццём.

Аб’ектыўнасць слядоў, якія час пакідае на камянях, спалучаецца з аб’ектыўнасцю фатаграфічнай плёнкі, і з гэтага паўстае аповед пра суб’ектыўнасць у чыстым выглядзе, пра ад-сутнасць людзей, пра іх сутнасць, якая палягае ў тым, што кожны непазбежна адыходзіць у нябыт.

На гэтых здымках – канкрэтны горад, але няма прыкметаў канкрэтнага часу. Гэта могуць быць і 70-я, і 90-я гады, а можа, і 2040-я. Вольга Савіч паказвае ў сваім праекце пазачасавасць – тэрыторыю не толькі тых, хто адышоў, але і тых, хто адыдзе, – трывожную, няўлоўную прастору, што лучыць усіх нас.

Праект патрабуе ад свайго гледача тонкасці ды мужнасці адначасова, даючы магчымасць дакрануцца да ўласнай хісткасці ды адчуць яе рафінаваную прыгажосць. Пранізлівае разуменне таго, што ўсё мінае, якое з'яўляецца ад гэтых здымкаў, дазваляе больш востра і выразна адчуць сваё ўласнае знаходжанне ў свеце – не менш крохкае і чароўнае, чым цені ды плямы на гэтых камянях.”

Выстаўка працягнецца па 24 жніўня 2013 г.

288-24-68
аддзел выставак
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Скарбонка Часу» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.