3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выратаваныя каштоўнасці

Мероприятие уже прошло

Время работы Штодня з 11.00 да 19.00
Жанр Тематическая выставка

8 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Выратаваныя каштоўнасці”. Выстава арганізавана сумесна з філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – Музеем “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” – і дзейнічае ў рамках доўгатэрміновага выставачнага праекта “Культура не ведае правінцыі”, мэта якога – паказаць унікальныя музейныя калекцыі абласных і раённых музеяў краіны.

Наша спадчына – той фундамент, на якім трымаецца сучаснасць і засноўваецца будучыня. Беларусь мае багатыя культурныя здабыткі і традыцыі, але гістарычны лёс склаўся не самым спрыяльным чынам, і ад велічнага мінулага, часам, нам застаюцца толькі невялікія аскепкі. Таму для сучаснікаў захаванне і вяртанне нашай спадчыны з’яўляецца вялікім гонарам і абавязкам.

Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі прэзентуе збор Музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» – філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Гэта адзіны ў Беларусі і на тэрыторыі СНД музей, дзе экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу.

На выставе прадстаўлена больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва якім пашанцавала вярнуцца з небыцця і заняць пачэснае месца ў экспазіцыйных залах.

Экспазіцыя складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі VІ-ХХ стст. – гэта манеты Візантыі, еўрапейскіх краін, Рэчы Паспалітай і інш. Калекцыя прадметаў з каштоўных металаў прадстаўлена паясамі і кінжаламі працы майстроў Паўночнага Каўказа, срэбнымі партсігарамі і іншымі вырабамі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Экспануюцца творы мастацтва краін Усходу, сярод якіх кітайскія дэкаратыўныя накладкі, сярэднеазіяцкі посуд з медзі і іншае. Заходнюю Еўропу прадстаўляюць рыжскі хрусталь, выкшталцоныя прадметы побыту і посуд, графіка. Адной з найбольш цікавых частак экспазіцыі з’яўляецца калекцыя абразоў ХVІІІ-ХХ стст., бо рускі іканапіс — адметная з’ява сусветнай мастацкай культуры. Дапаўняюць экспазіцыю сакральнага мастацтва ўзоры Растоўскай фініфці і рускага меднага ліцця, рарытэтныя кніжныя выданні.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00,
тэл. для даведак (017) 327 43 22, 327 00 05
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выратаваныя каштоўнасці» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.