3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Паверка асноваў

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 11:00 до 22:00; сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Современное искусство

Ігар Саўчанка
Тэксты, фота, гукавая інсталяцыя
 
Куратар Вадзім Дабравольскі
 
«Свет працiвiцца фатаграфаванню», – напісаў аднойчы вядомы беларускi фатограф Iгар Саўчанка i на даволі доўгi час адмовiўся ад фатаграфii, сфакусаваўшыся на стварэннi канцэптуальных твораў. Гэта было не iмгненнае рашэнне, а паступальны працэс: спачатку пад яго фатаграфiямi з’явiлiся подпiсы, значэнне візуальнага матэрыялу паступова памяншалася, у той час як роля тэксту павялічвалася. Нарэшце засталіся адныя подпісы да фатаграфій без саміх фотакартак, якія затым перетварыліся ў самастойныя тэксты, а гэта значыць «візуальны вобраз змяніўся сваёй разумовай мадэллю». Разам з тым паміж Саўчанкам-фатографам і Саўчанкам-канцэптуальным мастаком няма прынцыповага разрыву. Гаворка iдзе пра пошук найбольш адэкватных сродкаў для рэалізацыі мастацкіх ідэй.

Выстава «Паверка асноваў » – вынiкi гэтага пошуку, новы падыход да экспазіцыі рэчаіснасці. Ігар Саўчанка прапануе наведвальнікам выставы выключна разумовую карціну свету, якая разгортваецца ў серыі тэкставых твораў. Таксама як традыцыйнае візуальнае мастацтва было і застаецца своеасаблівай школай, якая развівае ўменне "бачыць" у адпаведнаці з існуючымі культурнымі шаблонамі, падобнае канцэптуальнае мастацтва з’яўляецца школай мыслення, але дастаткова спецыфічнага. Гэтае мысленне інтэрпрэтуе рэчаіснасць як незавершаную, дынамічную канструкцыю, якую можна даследаваць і з якой можна ўзаемадзейнічаць. Так, прадстаўленыя тэкставыя працы Ігара Саўчанкі становяцца інструкцыямі (некаторыя – у прамым сэнсе) па знаходжанні ў канцэптуальнай сітуацыі. Мастак у гэтым выпадку толькі мадэлюе сітуацыю і пакідае гледачам магчымасць дзейнічаць самастойна і ствараць свае індывідуальныя сэнсы.

Ігар Саўчанка – вядомы беларускі фатограф і сучасны мастак, прадстаўлены галерэямі Nailya Alexander Gallery, New-York, Giedre Bartelt Galerie, Berlin, Russiantearoom Agency, Paris. Аўтар 17 персанальных выстаў. Удзельнічаў больш чым у 50 калектыўных выставах па ўсім свеце. Работы знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях у ЗША, Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Нідэрландах, Швейцарыі, Даніі, Расіі і Беларусі.

Мерапрыемствы праекта:

8 жніўня 19.00 - Антон Барысенка. Лекцыя «Пра канцэптуальнае мастацтва»

15 жніўня 19.00 - Вадзім Дабравольскі. Прэзентацыя творчасці фатографа Ігара Саўчанкі «Свет супрацівіцца фатаграфаванню»

Адкрыццё выставы 1 жніўня 2013 а 19-й гадзіне.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
29 июля 2013 в 21:26

Будьте добры, скажите - сколько будет стоить вход?
Заранее благодарю.

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Паверка асноваў» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.