3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Усходні вектар: Вьетнам

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

Па даручэнні Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь М. У. Мясніковіча ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Дом-музей І з’езда РСДРП  26 ліпеня а 17-й гадзіне  адкрываецца выстава «Усходні вектар: Вьетнам».

Яна прысвечана афіцыйнаму візіту Прэм’ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі Вьетнам Нгуен Тан Зунга ў Рэспубліку Беларусь, які праходзіў з 15 па 17 мая. У ходзе візіту высокі госць наведаў Дом-музей І з’езда РСДРП .
У выставачным праекце Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Хроніка БелТА распавядае пра афіцыйны візіт вьетнамскага Прэм’ер-міністра ў Рэспубліку Беларусь, яго сустрэчы и перамовы з вышэйшым кіраўніцтвам краіны.
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь удзельнічае ў выставе калекцыяй лакаў і керамікі. Створаныя вьетнамскімі майстрамі, яны захоўваюць шматвекавыя народныя традыцыі, як мага лепш характарызуюць адметнасці менталітэту і культуры жыхароў краіны.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі плануе прыняць удзел кніжнымі выданнямі вьетнамскіх пісьменнікаў і паэтаў у перакладзе на беларускую мову і беларускіх – на вьетнамскую.
Выстаўку суправаджае тэматычны відэапаказ, прысвечаны гісторыі, культуры, прыродзе гэтай краіны.
Пасля завяршэння выставы матэрыялы аб наведванні Прэм’ер-міністрам Сацыялістычнай Рэспублікі Вьетнам Нгуен Тан Зунгам Дома-музея І з’езда РСДРП будуць размешчаны ў яго пастаяннай экспазіцыі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Усходні вектар: Вьетнам» в Минске, место проведения выставки  - «Дом-музей I съезда РСДРП».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.