3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

У промнях веры хрысціянскай

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 19:00
Жанр Тематическая выставка

Выстава «У промнях веры хрысціянскай» прысвечана адной з важных падзеяў у гісторыі нашай краіны – хрышчэнню Кіеўскай Русі ў 988 годзе. Сёлета святкуецца 1025 гадоў з гэтай даты. Менавіта тэме хрысціянства на нашых землях, таінству хрышчэння, асветніцкай ролі манастыроў і прысвечана выстава, якая адчыніцца ў Нацыянальным гістарычным музее Рэспублікі Беларусь 25 ліпеня.

Прапануемыя ўвазе наведвальнікаў прадметы з музейных збораў складаюць тры буйныя тэматычныя блокі. Тэме хрышчэння – аднаму з таінстваў хрысціянскай царквы – і прысвечаны адзін з іх. Яго пярлінай з’яўляецца калекцыя нацельных крыжыкаў. Найбольш раннія з іх належаць да тых часоў, калі хрысціянства толькі прыйшло на нашыя землі ў Х стагоддзі. Дапаўняюць – і тэматычна, і па-мастацку – названы блок жывапісныя і адлітыя з металу выявы Іаана Хрысціцеля – Святога, які, паводле Бібліі, першым і ажыццявіў гэтае таінства. Сапраўднай каштоўнасцю музейнага збору з’яўляецца абраз “Хрышчэнне ў Іардане”, дзе выява названа сюжэту змешчана ў выдаўбленым коле. Гэты твор, па ўсёй верагоднасці, быў напісаны ў ХУІІ ст. і належыць да самых ранніх помнікаў іканапісу ў калекцыі музея.
Другі тэматычны блок прадстаўляюць прадметы царкоўнага начыння і рэчы, якія асвятляюць функцыянаванне і дзейнасць царквы як ўстановы. Пераважна гэта літургічны посуд, а таксама – богаслужбовыя кнігі, святарская вопратка. Гонарам музейнай калекцыі з’яўляецца кацея – ручное кадзіла ХІІ-ХІІІ ст. Гэта адзіны прадмет такога роду і названага часу ў зборах краіны.
Трэці тэматычны блок выставы прысвечаны манастырам. Менавіта яны, пачынаючы з раннехрысціянскіх часоў, з’яўляліся культурнымі, адукацыйнымі і навуковымі асяродкамі на нашых землях. Раскрыццю гэтых аспектаў садзейнічаюць прадстаўленыя на выставе кнігі ХУІІ, якія друкаваліся ў Куцеінскім і Магілёўскім мужчынскіх манастырах, унікальныя дакументы архіва Слуцкага Троіцкага манастыра.
Акрамя прадметаў з калекцыі музея на выставе прадстаўлены абразы з Сабора Нараджэння Маці Божай у горадзе Глыбокае, што з’яўляецца сведчаннем плённага супрацоўніцтва ўстаноў культуры і рэлігіі ў святкаванні такога значнага ў гісторыі нашай краіны Свята – 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Глыбоцкі цыкл ікон на сюжэты Хрыстовых пакутаў перад даследчыкамі іканапісу і шырокай грамадскасцю паўстане ўпершыню.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
21 августа 2013 в 15:39

Киевская Русь, Древняя Русь...а где история нашей родной земли?

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «У промнях веры хрысціянскай» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.