3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сэрцам адданыя Беларусі

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 09:00 до 19:00
Жанр Книжная

У Прэзідэнцкай бібліятэке Рэспублікі Беларусь экспануецца выстава кніг на беларускай мове, якія выдадзены ў ХХ – пач. ХХІ  ст.ст. у Англіі, Германіі, ЗША, Латвіі, Літве, Малдавіі, Польшчы, Расіі і іншых краінах свету.


Выданні беларускага замежжа складаюць каштоўны  пласт культурнай спадчыны нашай краіны. Суайчыннікі  зрабілі дзейсны ўклад  як для  развіцця і папулярызацыі беларускай культуры і навукі ў свеце, так  і  аказалі  ўплыў на гісторыю чалавецтва. Пра гэта яшчэ раз сведчаць кнігі, якія прадстаўлены на выставе «Сэрцам адданыя Беларусі», што экспануецца ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь з 25.06.2013 г.
Многія выданні выйшлі з друку ў суседніх з Беларуссю дзяржавах, дзе жывуць этнічныя беларусы, а некаторыя  ўбачылі свет на далёкіх кантынентах, дзе таксама ёсць беларускія дыяспары. Шмат з прадстаўленых выданняў з-за невялікай колькасці тыража ці аддаленасці месца выдання з’яўляюцца ў Беларусі бібліяграфічнай рэдкасцю.
Рэтраспектыва выставы дае ўнікальную магчымасць у адной экспазіцыйнай прасторы ўбачыць кнігі на беларускай мове, якія выдадзены ў ХХ – пач. ХХІ  ст.ст. у Англіі, Германіі, ЗША, Латвіі, Літве, Малдавіі, Польшчы, Расіі і іншых краінах свету. Навуковыя даследаванні,  літаратурныя творы, якія размешчаны для прагляду, падкрэсліваюць плённую дзейнасць нашых суайчыннікаў за мяжой. Літаратура беларускага замежжа з’яўляецца адметнай і яркай  старонкай, якая арганічна ўваходзіць у самабытную беларускую культуру, спрыяе яе велічы  і  багаццю.

Усё выданні, прадстаўленыя на выставе, можна замовіць у электронным каталогу праз Інтэрнет або непасрэдна ў нашай бібліятэцы.

Выстава бясплатная, працуе штодня, акрамя суботы, нядзелі з 09.00 да 19.00 без перапынку на абед.

Для наведвання выставы неабходны чытацкі квіток Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь альбо паспарт (тэл. для даведак - 222-45-20).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сэрцам адданыя Беларусі» в Минске, место проведения выставки  - «Президентская библиотека Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.