3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Другая сусветная. Адлюстраванне

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

На выставе прадстаўленыя 89 фотаработ 13 фатографаў з Беларусі, Украіны і Расіі перыяду 2008-2013 г, зробленыя падчас фестываляў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, кіназдымак і інш.

Пакуль Другая сусветная вайна адыходзіць ад нас усё глыбей і глыбей у гісторыю, усё часцей у сучаснага чалавека з’яўляецца жаданне зазірнуць у глыбіню тых эпахальных падзей. У жыцці – людзі самых розных прафесій і пры гэтым – аматары гісторыі, калекцыянеры, прыхільнікі актыўных відаў адпачынку апранаюць форму салдатаў мінуўшчыны, вывучаюць іх узбраенне, тактыку, адпраўляюцца ў палявыя выхады. Свой занятак яны клічуць ‘living history’, “жывая гісторыя” – гэты тэрмін, як ніякі іншы, адлюстроўвае сэнс ваенна-гістарычнага руху (ВГР).

Паміж здымкамі ў кіно і тэатралізаванымі мерапрыемствамі (менавіта там звычайны глядач найчасцей зважае на існаванне рэканструктараў) ладзяцца мерапрыемствы і без старонніх назіральнікаў. Гэта шматкіламетровыя маршы ў поўнай выкладцы, заняткі па тактыцы, вывучэнне матчасткі. Трэба адзначыць, што для шматлікіх прыхільнікаў ВГР-у менавіта гэтыя формы рэканструкцыі выклікаюць найбольшую цікавасць і маюць найвялікі сэнс, бо дазваляюць, няхай абмежавана (кулі й снарады не турбуюць), адчуць нялёгкі стомны побыт дзядоў, кінутых ў горан вайны.

Ваенна-гістарычны рух прыцягвае ўвагу і фотамастакоў. Многія, бяручы прыклад з сапраўдных ваенкораў, “з “Лейкай” і блакнотам” прымаюць непасрэдны удзел ва ўсіх мерапрыемставах сваіх ваенна-гістарычных клубаў, ад невялікіх тактычных выхадаў да буйных фестываляў. Яны таксама адлюстроўваюць перамогі, але, на шчасце, ужо над чалавечымі слабасцямі, уласцівымі сучаснаму “офіснаму пакаленню”, у барацьбе за захаванне жыццёва важнага - гістарычнай памяці сваіх народаў.
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Другая сусветная. Адлюстраванне» в Минске, место проведения выставки  - «Победа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.