3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Post-Post

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 11:00 до 22:00; сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Архитектура, Тематическая выставка

4 - 28 ліпеня 2013

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

праект Алега Іўчанкі

Вышыня, памер, дэкор, форма, планіроўка –усё ў архітэктуры мае значэнне, бо гістарычна-культурнае развіццё грамадства вызначае тыпы, формы і функцыі будынкаў, што, у сваю чаргу, уплывае на адчуванне, успрыманне і паводзіны гараджан. Што можна сказаць аб сучасным горадзе ў кантэксце архітэктуры і гарадскіх практык? Ці звязаныя гэтыя паняцці архітэктуры горада з тым, як гараджанін сябе паводзіцьі як успрымае прастору?

Як мы ўспрымаем сучасную архітэктуру з яе бетоннымі канструкцыямі, маштабамі, аскетычнымі геаметрычнымі плоскасцямі, якія гуляюцца з законамі фізікі? У дадзены момант чалавецтва перажывае экспансію архітэктурнага, якое выцясняе чалавека як духоўна-цялесную істоту. Будынкі перавышаюць пяціпавярховую вышыню, на іх адсутнічаюць прыродныя дэкоры, у горадзе вяршэнствуе лінія, маштаб і геаметрыя. Чалавек з актыўнага суб'екта і “меркі ўсіх рэчаў” ператвараецца ў элемент рацыянальнай сістэмы, яна нібы прадвызначае дзейнасць індывіда, дзе правяць прынцыпы карыснага. Дзе ж чалавечае ў сучаснай архітэктуры, яго фізічны і ментальны маштаб, і хто тыя людзі, якія ўспрымаюць гэтую прастору, як “сваю”, як яны яе асвойваюць, успрымаюць? Нягледзячы на рацыянальную і пазбаўленую чалавечага маштабу сучасную архітэктуру, гэта прастора мае сваіх “жыхароў”, якія не толькі не бачаць у падобнай архітэктуры “страты чалавечага”, а наадварот, асвойваюць гэтае поле, эстэтызуючы яго.

Менавіта аб адмысловым успрыманні сучаснай архітэктуры і горада, яго засваенне пойдзе гаворка ў праекце Алега Іўчанкі POST-POST. Гэта праект-эксперымент, праект-гульня, дзе ёсць эстэтычная, рамантычная прэзентацыя гарадскога асяроддзя. Дзе можна ўбачыць іншую цялесную лексіку перамяшчэння і асаблівы тып бачання штодзённага горада.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Post-Post» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.