3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Зямля мая мяне заве…

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. - сб.: 10:00 до 17:00; выходной вс.
Жанр Тематическая выставка

“Зямля мая мяне заве…”
Адкрыццё выстаўкі да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя выдання паэмы Якуба Коласа “Суд у лесе”.

1 ліпеня ў 16 гадзін у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Зямля мая мяне заве…”, прысвечанай Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю выдання паэмы Якуба Коласа “Суд у лесе”.

Лёс Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны стаў сапраўдным адлюстраваннем лёса ўсяго беларускага народа: смутак развітання з радзімай, трагедыя страты блізкіх людзей і, нарэшце, радасць вызвалення.

У змрочны час першых месяцаў вайны, зведаўшы горыч выгнання і страту сына, Колас знайшоў прытулак у Ташкенце. Жывучы ва Узбекістане, народны паэт напісаў шмат выдатных вершаў, працаваў над паэмамі “Суд у лесе“ і “Адплата“, актыўна займаўся публіцыстыкай і грамадскай працай.

Паэма “Суд у лесе” была створана за вельмі сціслы час. У творы побач з нянавісцю да ворага, з болем за свой люд і радзіму – адчуванне настальгіі і вяртанне ў даваенны час. 9 сакавіка 1943 г. паэма была падпісана да друку асобным выданнем. Яна знайшла шырокі водгук і запатрабаванне ў чытача. I, VIII, XVIII раздзелы гучалі ў эфіры па Ташкенцкім радыё, дзе тры разы на месяц вяліся перадачы на беларускай мове. Дарэчы, менавіта дзякуючы намаганням Якуба Коласа на Узбекскім радыё з’явілася магчымасць весці перадачы беларусам.

На выстаўцы будуць прадстаўлены асабістыя рэчы Песняра, лісты, тэлеграмы, дарчыя надпісы Якуба Коласа на выданнях паэмы, плакаты і газеты ваенных гадоў.

Успамінамі аб суровым ваенным часе падзеляцца пісьменнікі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Зямля мая мяне заве…» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.