3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Чыстае, светлае, роднае

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт-пт: с 11.00 до 19.00; Сб-вс: с 10.00 до 18.00
Жанр Живопись, Скульптура

У рамках выставачна-адукацыйнага праекта «Класікі беларускага мастацтва» у выставачнай зале цэнтральнай часткі палаца Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца адкрыццё выставы «Чыстае, светлае, роднае», на якой будуць прадстаўлены творы сучасных беларускіх мастакоў Уладзіміра Кожуха і Сяргея Бандарэнкі, якія прысвяцілі сябе двум найпрыгажэйшым відам мастацтва – жывапісу і скульптуры.

Творам кожнага з гэтых майстроў уласцівыя яскравая індывідуальнасць і высокае майстэрства выканання. Лірычныя, далікатныя, бязважкія карціны Уладзіміра Кожуха напоўнены любоўю да беларускай зямлі, яе прыроды, міфаў і легенд, якія жывуць у нашым краі. Яго творы дораць гледачам цеплыню і адчуванне душэўнага спакою. Значнае месца ў творчасці Уладзіміра Кожуха займаюць партрэты жанчын. Менавіта ў вытанчаных жаночых вобразах мастак паказаў разнастайнасць сапраўдных і непадробных чалавечых пачуццяў, у іх увасобіў свае ўяўленні пра міфічныя сілы прыроды, якія насяляюць беларускую зямлю. Уладзімір Кожух актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Яго работы знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Мастацкага фонду Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, абласных мастацкіх музеях, прыватных зборах і мастацкіх галерэях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Германіі, Італіі, Францыі, Галандыі, Японіі.

Скульптар Сяргей Бандарэнка таксама часта звяртаецца да міфічных і фэнтэзійных матываў у сваёй творчасці. Значная частка яго калекцыі прадстаўлена скульптурнымі выявамі коней. Сяргей Бандарэнка - скульптар, які валодае старадаўняй тэхнікай ліцця з бронзы, якая дазваляе захаваць найтонкія нюансы створанага ім вобразу. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова зірнуць на яго працы - яны поўныя жыцця, руху і энергіі ў кожнай рысачцы, захаванай мастаком. Работы скульптара знаходзяцца ў музеях Мінска, Масквы, штата Мінэапаліс (ЗША), у прыватных калекцыях у Германіі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, ЗША, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Кожны з гэтых майстроў валодае сваім запамінальным стылем, але аб'ядноўвае іх творчасць тое, што іх працы здольныя падарыць гледачам казку, правесці іх у таямнічую і цудоўную краіну, дзе ажываюць фантазіі і здараюцца цуды. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Чыстае, светлае, роднае» в Гомеле, место проведения выставки  - «Гомельский дворцово-парковый ансамбль».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.