3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Партызаны. Resistance 1939 - 1945

Мероприятие уже прошло

Время работы Кожны дзень з 11.00 до 19.00, акрамя панядзелка
Жанр Тематическая выставка

С 28 чэрвеня па 7 ліпеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з'езда РСДРП” пройдзе выстава “Партызаны. Resistance 1939 - 1945”, якая прымеркавана да 3 ліпеня – Дня Незалежнасці.

Наведвальнікам будзе прапанавана паглядзець на прадметы партызанскага побыту і падпольнай друкарні, трафейныя рэчы, архіўныя фотаздымкі і дакументы. Акрамя таго на выставе будуць прадстаўлены фотаздымкі партызанскага руху супраціву Заходняй і Усходняй Еўропы (Францыя, Італія, Польшча, Югаславія і інш.)

Партызан (ад італ. Partigiano - прыхільнік пэўнай грамадскай групы, партыі) - удзельнік партызанскай вайны, член партызанскага атрада.

Слова “партызан” ўжываецца пераважна як агульная назва удзельнікаў вайсковых фарміраванняў - ваенных атрадаў, якія не з’яўляюцца рэгулярнай арміяй, а складаюцца з прыхільнікаў пэўных грамадскіх сіл дадзенай краіны і карыстаюцца падтрымкай мясцовага насельніцтва.

Рух Супраціву альбо Resistance (Партызанскі супраціў) - супраціў акупацыйным уладам на акупаваных Германіяй і яе саюзнікамі тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны (Францыя, Югаславія, Чэхія, Польшча і інш.), а таксама ўласна ў Германіі.

Прымала розныя формы: грамадзянскае непадпарадкаванне, прапаганда, сабатаж і дыверсіі на прадпрыемствах, дапамога уцекачам ваеннапалонным і збітым пілотам, узброены супраціў. Найбольшы размах набыло ў СССР, Польшчы і Югаславіі, а з заходнееўрапейскіх краін - у Італіі.

Але самым масавым партызанскі рух стаў менавіта на нашых землях. На тэрыторыі Беларусі ён меў усенародны характар. Да канца 1941 года ў шэрагах партызан змагаліся 12 000 чалавек у 230 атрадах. Колькасць беларускіх народных мсціўцаў да канца вайны перавышала 374 тыс. чалавек.

Дом-музей I з’езда РСДРП
Адрес: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А
Кожны дзень з 11.00 до 19.00, акрамя панядзелка
Тэл. для даведак: 290-68-47
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Партызаны. Resistance 1939 - 1945» в Минске, место проведения выставки  - «Дом-музей I съезда РСДРП».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.