3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Print/Screen/Print

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — вс.: c 10:00 до 19:00
Жанр Современное искусство

15 мая 2014 года ў 16.00 ў Карціннай галерэі Г.Х.Вашчанка  адбудзецца адкрыццё выстаўкі прац студэнтаў Майстэрні шоўкаграфіі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах і Майстэрні лічбавай візуалізацыі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве (Польшча) “PRINT/SCREEN/PRINT”. 

“Больш за 10 год таму Акадэмія выяўленчага мастацтва ў Катавіцах была філіялам Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. Як выпускнік катавіцкага факультэта графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве, я лічу сябе выхаванцам абодвух асяродкаў. Кіруючы дзвюма майстэрнямі, што сёння знаходзяцца ў незалежных адна ад адной навучальных установах, я з сімпатыяй стаўлюся да іх агульнай гісторыі.


PRINT/SCREEN/PRINT – гэта гульня словаў.

"Print screen", ці скрыншот экрана, – зварот, які адносіцца да лічбавага асяроддзя і ілюструе праграмную дзейнасць Майстэрні лічбавай візуалізацыі на Кафедры графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. Адначасова "screen print", з’яўляючыся англійскай назвай графічнай тэхнікі, у дадзеным выпадку адназначна звязаны з Майстэрняй шоўкаграфіі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах. Мне, як кіраўніку абедзюх майстэрняў, ідэя іх сустрэчы, супастаўлення, падаецца лагічнай і цікавай. Я перакананы, што прэзентаваныя на выставе студэнцкія працы двух розных майстэрняў, з двюх польскіх мастацкіх устаноў вельмі добра дапоўняць адно аднаго і выдатна спалучацца ў адной прасторы. Нягледзячы на тое, што выбраныя да выставы працы не звязаныя агульнай праблематыкай, былі створаны ў розны час многімі аўтарамі і з’яўляюцца разнароднымі, у гэтай прэзентацыі можна ўбачыць цікавы агульны элемент. Гэтым элементам з’яўляецца моладзевая энергія і захопленасць, звязаная з зацікаўленасцю мастацтвам, што характарызуе моладзь, з якой я маю прыемнасць працаваць у абедзвюх школах. Паказаныя на выставе працы павінны ілюстраваць магчымасці разнароднага, нетрадыцыйнага выкарыстання тэхнікі, а таксама пошукі ў дадзеным абшары. Выразны эксперыментальны падыход да графічных тэхнік, як лічбавых, так і аналагавых, каштоўны сам па сабе, што ў дадзеным выпадку з’яўляецца чарговым элементам, які аб’дноўвае абедзве майстэрні. Пераломліванне прынцыпаў, надзвычайная адкрытасць у зносінах са студэнтамі і ўменне вырашэння фармальных і зместавых праблем – гэта вельмі важныя рысы, што характарызуюць таксама двух маладых педагогаў, якія працуюць разам са мной. Кандыдат навук Дарота Новак-Радзіньска і магістр Якуб Скочэк – дзве вельмі цікавыя творчыя асобы, але адначасова два вельмі розныя тэмпераменты – з’яўляюцца абавязковым і, на маю думку, незаменным памостам паміж кіраўніком майстэрні і маладымі будучымі графікамі, якія ў ёй займаюцца
.
Такім чынам, сардэчна запрашаю Вас да прагляду нашай выставы ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску”.


Printпраф. Вальдэмар Вэнгжын,
кіраўнік майстэрні шоўкаграфіі мастацкагафакультэта, кафедры графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах; кіраўнік майстэрні лічбавай візуалізацыі факультэта графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве

Стоимость билетов: взрослые — 20 000 руб.,школьники, студенты и  пенсионеры — 10 000 руб. 

Выстаўка працягнецца па 8 чэрвеня 2014 г. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Print/Screen/Print» в Гомеле, место проведения выставки  - «Картинная галерея Г.Х.Ващенко».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.