3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка флуарэсцэнтнага дызайну і графікі «Люмін»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс. — пн.: выходной
Жанр Современное искусство

20 чэрвеня а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі флуарэсцэнтнага дызайну і графікі Лісіцынай Кацярыны і Філіпавай Алесі «Люмін».

Глыбіня самаўсведамлення - лепшыя лекі ад душэўнага болю. Звяртаючы сваю ўвагу ўнутр сябе, даследуючы сваё несвядомае, мы можам дасягнуць такіх глыбінь, на якіх знікаюць любыя межы і ўзнікае ўстойлівы стан адчування цэласнасці быцця - адзінства з навакольным светам і людзьмі. Прыкметамі прасоўвання па шляху прасвятлення з'яўляецца ўстойлівасць мыслення, імкненне да асабістага росту, памяншэнне трывожнасці і агрэсіўнасці.

Гэта свет, які ламае стэрэатыпы, разбурае штодзеннасць у паўсядзенным жыцці, напаўняе энергіяй, жаданнем тварыць, верыць, марыць! Дзякуючы флуарэсцэнтнаму асвятленню, мы трапляем у казачную атмасферу, якая не ўласцівая нам у штодзённым жыцці. Аднак з эфектам флуарэсцэнтнага святлення кожны не раз сутыкаўся ў нашым з вамі асяроддзі. (Флуарэсцэнцыя - прыродная асаблівасць многіх арганізмаў. Напрыклад, свячэнне насякомых (светлячкі), свячэнне марскіх рыбаў і планктону, палярныя ззянні, свячэнне мінералаў). І кожны раз гэтыя ўяўленні нас зачароўвалі і здзіўлялі. Такім чынам, мы знаходзім скрытую фрактальную структуру прыроды, агаляем яе і выводзім на паверхню.

“Творчасць - гэта эксперымент! З аднаго боку мы пастаянна выкарыстоўваем традыцыйныя прыёмы ў мастацтве, такія як вышыванне, лапікавая майстэрства (пэчворк), лепка, жывапіс, з іншага боку адбываецца пастаянны пошук новых матэрыялаў, тканін, фарбаў, святла. У выніку мы атрымліваем новы прадукт! З аднаго боку - вельмі блізкі, а з іншага боку - зусім новы! І мы лічым, што ў гэтым і есць сэнс нашай творчасці! Эксперымент і пазітыўны вынік!”
Кацярына Лісіцына і Алеся Філіпава.

Лісіцына Кацярына:

Нарадзілася ў 1984 г, у г. Мінск.
У 2008 г. - скончыла БДУ (кафедра дызайну).
З 2010 прынятая на пасаду выкладчыка кафедры дызайну Прыватнай установы адукацыі “Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава”.
З 2012 года член Беларускага Саюза Дызайнераў.

Філіпава Алеся:
Нарадзiлася ў 1984 г. у Мiнску.
У 2006г. - скончыла факультэт iнфармацыйных тэхналогiй Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага універсітэта.
З 2008 года працуе у сферы кампьютэрнага дызайну i графiкi.
З 2010 года займаецца жывапiсам.

Сардэчна запрашаем на мерапрыемтсва, прысвечаныя выстаўке:

20.06. а 17.00 адкрыццё выстаўкі пры ўдзеле:
Музычнага гурта Art project "?! (Psy Chill) http://obzg63lpmrvc4y3pnu.cmle.ru/2jmj7l5rSw0yVb-vlWAYkK-YBwk=dHJhbmV4
Юра Данскоў (Shaman Jungle) http://ozvs4y3pnu.cmle.ru/shaman_jungle
(сумесная імправізацыя)
Чайная цырымонія ад chill out "magical secrets of herbal infusions".

21.06. а 18.00 Музычны гурт Mufer (Ambient noise).

22.06. а 18 00
Музычны праект Golova! (Art-Noise/Dream-Industrial) http://0s.ozvs4y3pnu.cmle.ru/golova_band
Свабодная імправізацыя на тэрменвоксе ад музычнага гурта ASID.

28.06. а 18.00 Свабодная імправізацыя на тэрменвоксе ад музычнага гурта ASID.

29.06. а 18.00 прэзентацыя кнігі "Молвицы" Кірыла Кавалёва пры ўдзеле групы JAH-Малунгма http://vk.com/club52608919

05.07. а 18.00 Музычны праект Golova! (Art-Noise/Dream-Industrial) https://vk.com/golova_band

06.07. а 18.00
Філіпава Алеся: Фота-прэзентацыя і гутарка, прысвечаная падарожжу па Індыі.
Перформанс ад тэатра лялек “Дом сонца" http://souldom.dvizhenie.by/

Усе мерапрыемствы будуць адбывацца ў суправаджэнні чайнай цырымоніі ад chill out "magical secrets of herbal infusions".

Магчымыя дапаўненні ў праграме.

Выстаўка будзе працаваць па 13 ліпеня 2013 года.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка флуарэсцэнтнага дызайну і графікі «Люмін»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.