3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстава Валянціна Міхайлавіча Нуднова

Мероприятие уже прошло

Время работы З 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка
Жанр Тематическая выставка

20 чэрвеня (чацвер) 2013 года а 17-й гадзіне ў ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Валянціна Міхайлавіча Нуднова.

Нарадзіўся 03.02.1961 годзе ў г. Мінске. З 1972 да 1979 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтернаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя Ахрэмчыка, у 1984 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Яго выкладчыкамі былі такія майстры, як У. Стальмашонак, Г. Вашчанка, А. Бараноўскі, Г. Жарын, В. Нямцоў. Працуе і як мастак-манументаліст, і як жывапісец. Як манументаліст аформіў не адзін у рэспубліцы аб’ект: вітраж у фае Мінгарвыканкама (1987 г.), вітраж для плавацельнага басейну ў г. Лагойск (1990 г.), энкаустыка для канферэнц-залы Інстытута парашковай металургіі ў Мінску (1992 г.), вітраж для гімназіі №1 у г. Горкі (1996 г.), вітраж для залы адпачынку vip-асобаў у Нацыянальнай бібліятэцы ў г. Мінску (2004-2005). Асноўнымі жывапіснымі работамі мастак лічыць некалькі з апошніх: “Гарызантальная прастора” (2011 г.), “Дарога № 1994. Чорна-белае каханне” (2013 г.), “Дарога № 1994. Масты Ліона” (2013 г.).
Творы станковыя знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі, Германіі, Францыі, Канады, ЗША.

З 1985 года удзельнічае ў мастцкіх выставах, а з 1989 года – бярэ ўдзел у выставах як сябра групы “Форма”.
З 2007 года - выкладае малюнак, жывапіс, кампазіцыю ў Дзіцячай школе мастацтваў №1 імя В. К. Цвіркі г. Мінска.

З 1999 года – сябра Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску.

“Кожны мастак у сваёй творчасці даследуе навакольны свет. У сваіх творах я паказваю ўласныя ўражанні ад падзей канкрэтнага адрэзку часу і прасторы. Фарматам выяўлення з’яўляюцца складаныя прасторава-сэнсавыя структуры, створаныя з простых геаметрычных цел. Выкарыстанне ў рабоце простай геаметрыі азначаецца жаданнем пазбегнуць двухсэнсоўнасці, знайсці простае, адзінае вернае рашэнне пастаўленай перад сабой задачы.”
Валянцін Нудноў, мастак.

Выставы можна наведаць з 20 чэрвеня па 7 ліпеня 2013 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальная выстава Валянціна Міхайлавіча Нуднова» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.