3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстава Валянціны Уладзіміраўны Іваньковай

Мероприятие уже прошло

Время работы З 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка
Жанр Тематическая выставка

20 чэрвеня (чацвер) 2013 года ў 17.30 у ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Уладзіміраўны Іваньковай.

Нарадзілася Валянціна Уладзіміраўна 26 верасня 1953 годзе  ў г. Слаўгарадзе, Магілёўскай вобласці. У 1973 годдзе з чырвоным дыплом скончыла Бабруйскае СПТВ №15 (мастак-афарміцель; цяпер каледж мастацтваў імя А. Ларына). У 1980 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка).  Пасля заканчэння інстытута працавала ў сістэме мясцовай прамысловасці, распрацоўвала эталоны для прамысловай вытворчасці, шматлікія з якіх экспанаваліся на ВДНГ СССР. Мае Пасведчанні па справах вынаходстваў і адкрыццяў Дзяржаўнага камітэта СССР на прыярытэт распрацаваных прамысловых узораў.

З 1986 гады працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнага мастацтва, дзе стварала эталоны для тыражнай прадукцыі і выконвала замовы на архітэктурную кераміку. Адны з найбольш значных і вядомых: медалі "Барысаў. Краязнаўчы музей", "Барысаў. Будынак вакзалу", "Барысаў. Царква Ўваскрэсення"  (усё 1986г.), прызнаныя як лепшыя вырабы года ва ўнутрызавадскім конкурсе камбіната. Плакеткі "Полацкая Сафія ХII стагоддзе" і "Спаса-Ефрасіньеўская царква" разам з кашпо "Стары горад", "Новы горад" (1987г),  як найболей удалыя працы, экспанаваліся на Ўсесаюзнай выставе "Мастакі - народу" у Маскве (1988г).

У  1998 г. была праведзеная вялікая праца па стварэнні керамічных прадметаў побыту для Музея-сядзібы Адама Міцкевіча ў Завоссі. Валянціна Уладзіміраўна, на аснове традыцыйных формаў беларусаў стварыла (у суаўтарстве)  наборы бытавога посуду: гарлачы, міскі, кружкі, бочачкі для захоўвання прадуктаў, падсвечнікі, рукамыі, вазы для кветак, падлогавыя вазы, вывучыўшы перад тым, як брацца за справу, бытавы посуд XVIII стагоддзя, характэрную для сядзіб такога тыпу і тэхналогію выраба такой керамікі на Беларусі.

З 1980 гады рэгулярна прымае  ўдзел у творчых выставах (рэспубліканскіх, саюзных, міжнародных,  групавых).

У 2006-2008, 2010  гадах прымала ўдзел у чатырох міжнародных пленэрах па кераміцы "АРТ-ЖЫЖАЛЬ". З 1990 гады сябра Беларускага саюза мастакоў. 1998 г. - Узнагароджана Дыпломам Беларускага саюза мастакоў. З 1999 гады займаецца выкладчыцкай працай.
Асноўныя творы: серыя дэкаратыўных пластоў “Спадчына”, “Птушкі”; манументальнае пано “Гасціннасць”, “Купалле”, “Жывёльны свет у азбуцы”; дэкаратыўныя скульптуры “Мір”, “Дыялог”, “Стварэнне свету”, “Мацярынства”, “Выгнанне”; серыі ваз “Траецкае прадмесце”, “Летні дождж”, шэраг медалёў.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Музеі Акадэміі мастацтваў, УК "Выставочный зал г. Бабруйска", у музеі імя Г. Паплаўскага ў г. Бабруйску, Музеі-сядзібе А. Міцкевіча ў Завоссі, у прыватных калекцыях.

Выставы можна наведаць з 20 чэрвеня па 7 ліпеня 2013 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальная выстава Валянціны Уладзіміраўны Іваньковай» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.