3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстава Пятра Канстанцінавіча Паршына

Мероприятие уже прошло

Время работы З 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка
Жанр Тематическая выставка

20 чэрвеня (чацвер) 2013 года ў 18.30 у ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Пятра Канстанцінавіча Паршына.

Паршын Пётр Канстанцінавіч нарадзіўся ў 1943 годзе ў Чалябінску. У 1965 г. паступіў у Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1972 годзе. Вучыўся ў Народнага мастака СССР І. Ахрэмчыка і заслужанага мастака СССР Н. Воранава. З 1972 г. бярэ актыўны ўдзел у рэспубліканскіх, гарадскіх і рэгіянальных мастацкіх выставах. Аўтар мастацкага афармлення выставачных экспазіцый шэрага культурна-асветніцкіх устаноў краіны. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта, тэматычнай карціны. З 1990 г. браў удзел у выставах за мяжой: у Германіі (Кёльн, Мюнхен), Польшчы (Варшава, Катовіцы, Торунь), Літве (Вільнюс), Францыі (Тулуза, Парыж), Швецыі (Гётэборг, Крысціянштад, Мальмё) і інш.

Больш 30-ці гадоў Пётр Канстанцінавіч  паспяхова спалучаў творчасць з выкладчыцкай дзейнасцю, выкладаючы ў Беларускім педагагічным універсітэце, не раз з’яўляўся лаўрэатам рэспубліканскіх выстаў выкладчыкаў жывапісу і малюнка. За гэты час ім была падрыхтавана цэлая плеяда спецыялістаў, працуючых сёння ў розных сферах мастацтва.

Творы П. К. Паршына знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэях г. Мінска, прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.

Нястомны мастацкі пошук і творчае гарэнне вызначаюць творчасць Пятра Канстанцінавіча Паршына. Гэта не толькі высокія парывы душы і прага да новага, але і канцэнтрацыя ума, пачуццяў, гармонія душэўных сіл і ведаў таленавітага мастака і педагога.

З 1997 г. - сябра Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску.

Выставы можна наведаць з 20 чэрвеня па 7 ліпеня 2013 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальная выстава Пятра Канстанцінавіча Паршына» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.