3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Шлях да Вялікага тэатра

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. - сб.: 10:00 до 19:30: вс. - выходной
Жанр Тематическая выставка

“Шлях да Вялікага тэатра”,

Выстаўка прысвечана  80 годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адным з цэнтраў тэатральнага мастацтва, неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. За 80- гадовую гісторыю тэатр прайшоў шлях інтэнсіўнага развіцця, напружаных пошукаў і творчага станаўлення.

У ліку яго заснавальнікаў, тых , хто звязаў з тэатрам усё сваё творчае жыццё і прынёс яму заслужаную славу, неабходна назваць Ларысу Александроўскую, Рыту Млодэк, Соф’ю Друкер, Ісідара Балоціна, Міхаіла Дзянісава, салістаў балета Зінаіду Васільеву, Аляксандру Нікалаеву, Сямёна Дрэчына.

Адной з галоўных сваіх задач тэатр лічыў стварэнне нацыянальнага рэпертуару. У  1940 на сцэне Вялікага тэатра ў Мінску былі паказаны беларускія оперы “Кветка шчасця” А.Туранкова, “У пушчах Палесся” А. Багатырова, “Міхась Падгорны” Я. Цікоцкага. У снежні 1944 года тэатр адкрыў новы сезон прэм’ерай оперы “Алеся” Я. Цікоцкага. Услед за  операй Д. Лукаса “Кастусь Каліноўскі” (1947) з’явілася “Дзяўчына з Палесся” Я. Цікоцкага (2-я рэдакцыя “Алесі” 1953),  “Марынка” Р. Пукста (1955), “Надзея Дурава” А. Багатырова (1956), “Яснае світанне” А. Туранкова (1958).

Тэатр звяртаўся  да лепшых твораў замежнай і рускай класікі. Паставіў “Мазепу”, “Іаланту” і “Чарадзейку” П.Чайкоўскага, “Русалку” А.Даргамыжскага, “Барыса Гадунова” М. Мусарскага, “Садко” і “Царскую нявесту” М. Рымскага-Корсакава.

На выстаўцы будуць прадстаўлены фотаздымкі акцёраў і сцэн з розных спектакляў, акрамя таго асобная ўвага надаецца ўнікальным эскізам мастакоў  П. Масленікава, С. Нікалаева, М. Блішча, Я. Чамадурава, Я. Ждана. Непаўторны каларыт выстаўкі ствараюць яркія і прыгожыя касцюмы з Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Адбудзецца канцэрт салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Чакаем Вас па адрасе: г. Мінск, Музычны завулак, 5. Тэл. для даведак: 220 26 67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Шлях да Вялікага тэатра» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.