Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Художественная выставка ко Дню защиты детей

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вс.: c 10:00 до 21:00
Жанр Детские, Тематическая выставка

28 мая а 16-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3 паверх, цэнтральны ўваход) адбудзецца адкрыццё выстаўкі дзіцячых твораў “Свет вачыма дзяцей”.

Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экспануюцца працы навучэнцаў установы адукацыі "Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў", выкананыя ў майстэрнях педагогаў-мастакоў Ганны Варанкевіч і Святланы Даранкевіч. Аўтары работ – вучні пачатковых класаў. Выстаўка прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Пошук новага ў мастацкай педагогіцы, увага да свету дзіцячай творчасці, імкненне выклікаць рух душы дзіцяці – усё гэта дапамагае педагогам каледжа заўважаць і развіваць дзіцячыя таленты.

Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў ганарыцца сваімі выпускнікамі: вядомымі графікамі Тамарай Шэлест, Раманам Суставым, Жанай Гладко; жывапісцамі Усеваладам Швайбам, Аляксандрам Даманавым, Алесяй Скарабагатай; дызайнерамі Ганнай Гарбачоўскай, Міхасём Гурыновічам, Андрэем Ярашэвічам і інш.

За вялікі ўклад у духоўнае выхаванне навучэнцаў дырэктар Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Лілія Міцура ўзнагароджана Ордэнам Найсвяцейшай Ефрасінні Полацкай.

Тэл. для даведак: 293-27-82, 293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы