3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Частка цэлага. Сучаснае мастацтва Літвы

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 11:00 до 22:00 будни; сб. — вс.: c 12:00 до 22:00 выходные
Жанр Тематическая выставка

Частка цэлага.
Сучаснае мастацтва Літвы

23 - 29 траўня 2013

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
Мінск, пр. Незалежнасці, 37а
www.ygallery.by
+375 017 286 31 68

"Частка цэлага" – гэта выстава плакатнага памеру прынтаў ад дваццаці самых вядомых сучасных мастакоў Літвы. Ідэя назвы "Частка цэлага" звязаная з паэтычным тэрмінам "троп”. Троп – гэта ўжытае ў пераносным сэнсе слова або выраз, заснаванае на супастаўленні рэчаў або з'яў. Такім чынам калекцыя "Частка цэлага" кажа і пра магчымасць фрагмента замясціць цэлае і пра не реалізаваныя ўпоўні амбіцыі гэтай калекцыі – з дапамогай 20 твораў намеціць пункціры гісторыі літоўскага сучаснага мастацтва, а таксама пра адносіны паміж прадстаўленнем аб адным творы і ўсім творчым шляхам твора ці мастака.

Магчыма, было б больш прадуктыўна зірнуць на калекцыю, выкарыстоўваючы метафару трэйлера. Трэйлер – анонс ужо створанага, чаканага або фіктыўнага твора, звычайна выкарыстоўваецца ў кінаіндустрыі – звычайна фільмы прадстаўляюцца ў фармаце плаката або кароткага відэакліпа. У сучасным мастацтве плакаты, кароткія відэакліпы ці, напрыклад, вокладкі кніг часта змяняюць сам твор або прадстаўляюцца як паўнавартасныя самастойныя творы.

Пры стварэнні калекцыі і ажыццяўленні ідэі трэйлера твора запрошаныя мастакі разам з дызайнерам праекта зрабілі плакатны прынт адзінага фармату, на якім пазначана метаінфармацыя твора: аўтар, назва, іншыя дадзеныя пра твор. Падчас такога супрацоўніцтва мастака і дызайнера з дапамогай лічбавага друку былі створаны новыя прынты, у якіх ужываліся фотаздымкі вядомых мастакоў і іх найважнейшых твораў, кадры з фільмаў, малюнкі, дакументацыя пра выставы і творы, тэкстыльныя і графічныя работы.

Выставу адкрыюць Пасол Літвы ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус і куратар праекта, куратар Цэнтра Сучаснага мастацтва Літвы Валянцінас Клімашаўскас.

Адкрыццё адбудзецца 23 траўня а 19-й гадзіне
Уваход вольны

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Частка цэлага. Сучаснае мастацтва Літвы» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.