3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Арт-Акадэмія

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной вт. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Современное искусство

21 мая 2013 года ў 15.00 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбудзецца адкрыццё VІ Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”. Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Сёлета тэма і дэвіз выставы – “Сіні. Сугучнасць мар”. Сіні ўжо шосты з колераў “АРТ-АКАДЭМІІ” пасля зялёнага (“выявы часу”), белага (“прарыў у бязмежнасць”), блакітнага (“крылы памкненняў”), жоўтага (“блікі шчасця”) і чырвонага (“апантаныя поспехам”).  

Удзельнікі выставы: індывідуальныя аўтары і творчыя студэнцкія калектывы, студыі дызайну, фота, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, тэатры моды ўстаноў вышэйшай адукацыі. На выставе прадстаўлены творы як пачынаючых прафесіяналаў (з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава), так і аматараў (з большасці вышэйшых навучальных устаноў краіны).

У межах выставы плануецца правядзенне творчых сустрэч, майстар-класаў, дэманстрацыя калекцый маладых дызайнераў.

Экспертная група VІ Рэспубліканскай выставы ацэніць прадстаўленыя творчыя работы і вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях:
• “Захаванне беларускіх народных традыцый”;
• “Арыгінальнае раскрыццё тэмы”;
• “Канцэптуальнасць і творчае рашэнне”;
• “Дызайн і крэатыўная ідэя”;
• “Цэласнасць і змястоўнасць вобраза”;
• “Інавацыйная тэхніка”;
• “Творчая індывідуальнасць”.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў адбудзецца 31 мая ў 14.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.

Выстава будзе працаваць з 21 па 31 мая 2013 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” , Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00.
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Арт-Акадэмія» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.