3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Стрыт-арт

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной вт. — сб.: c 11:00 до 19:00 вс-пн - выходной
Жанр Современное искусство

18 лютага 2014 года а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ» (Польшча). Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску.

Экспазіцыя будзе складацца з фотафіксацый стрыт-арту, які існуе ў такіх геаграфічна аддаленых адзін ад аднаго культурных цэнтрах, як Варшава (Польшча) і Тбілісі (Грузія). «Шаблон – гэта інтэгральная галіна стрыт-арту. Адносна лёгкі ў выкананні, ён можа быць формай мастацкага выказвання кожнага чалакека, які мае што сказаць. І гэта не мусіць быць нівеліроўка ці наватарская праўда. Гэта ўмоўны знак, запіс, які не мае аўтара.

Безымянныя творцы з’яўляюцца сапраўднымі аўтарамі гэтай выставы. Мы – Габрыэль Кайзэр і Віктар Кшыштапорскі – не з’яўляемся аўтарамі выстаўкі. Мы проста прэзентуем «знятыя» з муроў адбіткі шаблонаў. Мы аб’ядналіся на адлегласці і пачалі паляванне – Габрыэль у Варшаве, я ў Тбілісі. Мы хацелі паказаць, што шаблон на муры з’яўляецца творам абсалютна свабодным – без нацыянальнасці і межаў.

Мы свядома пазбягалі палітычную і гістарычную тэматыку ў імя ўніверсальнасці гэтага сродку выражэння. Адлюстраваныя з дапамогай зрэпрадукаваных шаблонаў працы ў большасці маюць натуральны памер. У спалучэнні з фактурай сцен яны даюць паняцце пра арыгіналы. Яны з’яўляюцца нібы сувязным звяном - дадаткам да выдадзеных альбомаў і мноства фільмаў, даступных у інтэрнэце – насценным жывапісам невельмі вялікіх памераў.

Сціплае месца займаюць у іх таксама менш эфектныя шаблоны. Аднак іх усеагульнасць запэўнівае ім пачэснае месца ў гэтай форме свабоднай творчасці, умоўна званай СТРЫТ-АРТ. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
17 февраля 2014 в 11:23

Место указано не то!

18 февраля 2014 в 09:48

АЛЕКСЕЙ, спасибо! Исправили место проведения

21 февраля 2014 в 21:39

Сколько стоит билет?

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Стрыт-арт» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.