3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка мастака Анатоля Паўлыгі

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

21 мая 2013 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх, цэнтральны ўваход) адбудзецца выстаўка мастака Анатоля Паўлыгі.

Анатоль Паўлыга нарадзіўся 25 ліпеня 1934 года ў вёсцы Хоцькава Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1965 годзе ён скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Яго выкладчыкамі былі знакамітыя беларускія мастакі Валянцін Дзежыц, Васіль Ганчароў, Рыгор Клікушын. Анатоль Паўлыга працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў школах Расонскага раёна, інспектарам аддзела адукацыі. У 1994 годзе выйшаў на пенсію і прысвяціў сябе творчасці. Жыў у вёсцы Булаўкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Анатоль Паўлыга выстаўляў свае работы ў галерэях Віцебска, Полацка і Наваполацка.

Краявіды роднага краю – галоўная тэма яго творчасці. Мастак імкнуўся адлюстраваць зменлівы настрой прыроды і перадаць гледачу сваё ўспрыманне прыгажосці Беларусі.

Часцей за ўсё Анатоль Ігнатавіч маляваў наваколле Полацка, асабліва дарагія сэрцу куточкі прыроды. А натхнялі мастака творы рускіх майстроў краявіду Паленава, Левітана, Шышкіна, праслаўляўшых у сваіх палотнах прасторы роднай зямлі.

18 кастрычніка 2012 года Анатоля Паўлыгі не стала, аднак ён жыве і сёння ў сваіх творах.

36 пейзажаў мастака будуць прадстаўлены да ўвагі наведвальнікаў выставы, якая адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

З 22 мая ўваход на выстаўку праз аглядальную пляцоўку платны.

Тэл. для даведак: 293 27 67, 293-29-80
Е-mail: pr@nlb.by
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка мастака Анатоля Паўлыгі» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.