Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Іншая рэальнасць

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

15 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі нонфігуратыўнага мастацтва “Іншая рэальнасць”.

Мэта праекта – выявіць магчымасці і сенняшні стан аднаго з кірункаў сучаснага выяўленчага мастацтва – абстракцыянізму.

Абстракцыянізм, ці як яго яшчэ называюць, беспрадметнае мастацтва, нонфігуратыўнае мастацтва, – з’ява неаднародная. Вось толькі некаторыя цячэнні ў ім: неапластыцызм, арфізм, супрэматызм, сістэматызм, ташызм, абстрактны экспрэсіянізм, геаметрычная абстракцыя, іерагліфічны абстракцыянізм, лірычны абстракцыянізм і інш.

Нонфігуратыўнае мастацтва узнікла ў 1910 – 13 гадах XX стагоддзя. Гэты мастацкі кірунак цалкам адмовіўся ад перадачы форм рэальнага свету ў жывапісе і скульптуры.

Заснавальнікамі абстракцыянізму лічаць Васіля Кандзінскага, Піта Мандрыяна і Казіміра Малевіча. “Чорны квадрат” Малевіча ўвайшоў у гісторыю як найвышэйшая праява крайнасці мадэрнізму. Піт Мандрыян прыйшоў да беспрадметнасці праз стылізацыю прыродных формаў. Васіль Кандзінскі стварыў свой асобны тып абстрактнага жывапісу, вызваліўшы ад прадметнасці пошукі імпрэсіяністаў і фавістаў. У скульптуры гэтыя традыцыі прадоўжылі К. Бранкузі, Г. Арн, Н. Габо, А. Пеўзнер.

Праект “Іншая рэальнасць” дае магчымасць беларускім гледачам убачыць некаторыя кірункі, якія развіваюцца ў рэчышчы беларускага мастацтва.

У выстаўцы прымаюць удзел мастакі розных пакаленняў, з розных рэгіёнаў. У экспазіцыі прадстаўлены творы больш чым пяцідзесяці аўтараў. Сярод іх можна назваць такія імёны як Мікола Бушчык, Сяргей Давідовіч, Уладзімір Клімушка, Андрэй Савіч, Федар Ястраб, Аляксандр Забаўчык, Сяргей Лапша, Віктар Шылко, Лілія Нішчык, Валянціна Ляховіч, Алесь Фалей, фотамастак Вадзім Качан і інш.

Трэба адзначыць удзел у выстаўцы віцебскіх мастакоў. Яны прадставілі каля 30 палотнаў. Традыцыі “віцебскай школы” старанна захоўваюцца сучаснымі майстрамі.

Абстракныя пошукі ў графічным мастацтве прадстаўлены творамі выпускнікоў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На выстаўцы дэманструюцца творы, выкананыя ў тэхніках: жывапіс, графіка, акварэль, кераміка, скульптура, фота.

Выстаўка будзе працаваць на працягу месяца.

Тэл. для даведак:
293 27 67; 293 28 33
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы