3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Адкрытыя лёсы

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вт. выходной ср. — вс.: с 11:00 до 19:00 (касса до 18.30)
Жанр Живопись

3 мая 2013 года ў 18.00 ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу вядомага славацкага мастака Петэра Поллага “Адкрытыя лёсы”. Выстаўка праходзіць пры падтрымцы Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі, Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Галерэі “У анёла”, г. Кежмарак.

Выстава «Адкрытыя лёсы» - гэта выбраныя станковыя і ілюстрацыйныя работы аўтара. Сама назва выставы ўказвае на тое, што яна крыху таямнічая, загадкавая, штосьці яна дэманструе, раскрывае, а штосьці ўтойвае. Падзеі з жыцця сучаснага чалавека пераплятаюцца з падзеямі гістарычнымі і міфалагічнымі. Петэр Полаг – выключны фігуратыст, ён бліскуча валодае майстэрствам жывапісу, і кожная яго работа вызначаецца адметнай паэтыкай. Ён стварае архетып унікальнай чалавечай істоты, якую змяняюць не стагоддзі, а ўласныя перажыванні, досвід і жыццёвыя бітвы, у якіх чалавек атрымлівае перамогу або паразу. Багаты падарожніцкі досвед дазваляе яму пераадольваць час і прастору, сягаць праз мерыдыяны і паралелі. Яго экскурсы ў гісторыю і геаграфію – гэта не модны дадатак, гэта паўнакроўная, напоўненая сэнсам, частка яго творчасці. Выстава “Адкрытыя лёсы” не проста візуальнае перажыванне, яна нясе ў сабе пэўнае духоўнае пасланне, філасофскую глыбіню. Петэр Поллаг – прадстаўнік таго найлепшага, што можна знайсці ў славацкім жывапісе.

Петэр Поллаг

Нарадзіўся 19 лютага 1958 г. у горадзе Левача (Славакія). У 1977 – 1983 гг. вучыўся ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Браціславе (дацэнт Ф. Стоклас), пазней працягваў навучанне ў Акадэміі выяўленчага мастацтва П’етра Ванучы ў Перуджы (1980, прафесар Бруна Арфей), у Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Празе (1984 – 1989, прафесар Радэк Колар), у Вышэйшай нацыянальнай школе выяўленчага мастацтва ў Парыжы (1986 – 1987, прафесар Рыкарда Ліката і прафесар П’ер Карон) і на факультэце выяўленчага мастацтва Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ (1988).

Пасля непрацяглага перыяду выкладчыцкай дзейнасці ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Браціславе з 1990 года займаецца выключна мастацкай творчасцю.

Петэр Поллаг прэзентаваў свае работы на шматлікіх персанальных і калектыўных выставах на радзіме і за мяжой, а яго карціны знаходзяцца ў публічных і прыватных калекцыях чатырох кантынентаў. П. Поллаг браў удзел у многіх сімпозіумах і творчых праграмах у Зімбабвэ і Замбіі, Кітаі, Мексіцы і Грэцыі. Атрымаў многія ўзнагароды, у тым ліку ў 1983 годзе Прэмію Марціна Бэнка, а ў 2009 годзе – Крыштальнае крыло як асоба года.

Жыве ў Браціславе, займаецца станковым і манументальным жывапісам, графікай, кніжнай ілюстрацыяй і скульптурай.

Выстаўка прцуе да 6 чэрвеня 2013 года.


Адрас: пл. Свабоды, 15
Т. 321 24 30; 321 24 38

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Адкрытыя лёсы» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.