3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Адбудуем храм у душы…

Мероприятие уже прошло

Жанр Иконопись, Тематическая выставка

Адкрыццё выстаўкі ікон мастачкі Ядвігі Сянько да 1025-годдзя Хрышчэня Русі і свята Праваслаўнага Вялікдня

Адбудуем храм у душы…


26 красавіка а 16-й гадзіне напярэдадні Вербнай нядзелі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі ікон “Адбудуем храм у душы…”. Аўтар палотнаў – Ядвіга Іванаўна Сянько, мастачка з г. Маладзечна.

Ёсць французская прытча: «Тры працаўнікі цягаюць каменні да месца, на якім будуецца храм. Падарожны пытаецца ў іх:
- Што вы робіце?

Адзін адказвае: «Зарабляю грошы». Другі - «Цягаю каменне». А трэці, з гонарам у голасе, вымавіў: «Будую храм».

Сапраўды, можна па-рознаму ставіцца да сваёй справы. І як ты яе бачыш, як падаеш, як адчуваеш і як робіш, так яна і будзе жыць у гэтым свеце, выглядаць у вачах людзей. Ядвіга Сянько заўсёды ставілася да сваёй творчасці, як да ўзвядзення храма.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 30 работ - спісы (копіі) найбольш вядомых праваслаўных і каталіцкіх ікон, якія па бласлаўленні Філарэта, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мастачка стварае з 1997года.

Ядвігай напісана больш за 1500 ікон і карцін на хрысціянскую тэму. Яе працы можна ўбачыць не толькі ў храмах г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна, але і ў многіх храмах Беларусі і за яе межамі, а таксама ў некаторых музеях рэспублікі. Мастачка працуе таксама ў жанры пейзажу і нацюрморта. Ёю напісана больш за 500 кветкавых кампазіцый і пейзажаў. Работы Ядвігі Сянько знаходзяцца ў прыватных калекцыях ва Украіне, Расіі, Арменіі, краінах Балтыі, Польшчы, Германіі, Італіі, Англіі, ЗША.

На адкрыцці выстаўкі з прамовай да прысутных звернецца пробашч Усясвяцкага прыходу Мінска протаіерэй Фёдар Повны, а таксама прагучаць духоўныя спевы.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная,
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Адбудуем храм у душы…» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.