3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

На сваёй зямлі

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

18 красавіка 2013 года ў 16.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы па выніках Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі дзяцей і моладзі “На сваёй зямлі”. Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”.

Міжнародны конкурс жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” праводзіцца ў Беларусі з 2006 года. У 2013 годзе ўдзел у конкусе ўзялі 15459 юных творцаў з 31 краіны.У экспазіцыю ўвайшлі 308 твораў з 18 краін. Аўтары –таленавітыя маленькія і маладыя мастакі ўзростам ад 4 да 21 года. Крытэрыі, якімі кіравалася журы, традыцыйныя: улічваліся вобразнасць вырашэння, арыгінальнасць, закладзены ў рабоце пазітыўны пачатак, імкненне да колеравай гармоніі, уменне граматна пабудаваць кампазіцыю і раскрыць ідэю, выкарыстоўваючы разнастайны арсенал мастацкіх сродкаў.

Багацце прыёмаў і тэхнік выканання, выразная мова жывапісных работ і графічных аркушаў, эксперыменты ў друкаванай графіцы дазволілі сабраць якасную і яскравую выставачную калекцыю. Фундамент выставы штогод складаюць работы навучэнцаў мастацкіх школ Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Але безумоўна, істотную навізну надае ўдзел у конкурсе іншых краін, як еўрапейскіх, так і ўсходніх. Юныя мастакі з Польшчы і Сербіі паказалі добрую друкаваную графіку, дэманструючы глыбокія веды выразных сродкаў графічнага мастацтва. Іранскія дзеці ўмела выкарыстоўваюць традыцыі персідскай мініяцюры, кітайскія – прыёмы традыцыйнага жывапісу.

Галоўная мэта конкурсу “На сваёй зямлі” не абмяжоўваецца адборам лепшых кампазіцый і ўзнагародай пераможцаў. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабны праект, які спрыяе творчаму, адукацыйнаму і прафесійнаму развіццю ўсіх яго ўдзельнікаў. У яго межах разгортваюцца іншыя праекты, такія як Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў “Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі”, Міжнародны культурна-асветніцкі праект “Перазоў стагоддзяў”. З іх дапамогай арганізатары спрабуюць прааналізаваць той багаты матэрыял, што назбіраўся ў фондах конкурсу, а таксама аб’яднаць асобных педагогаў і цэлыя навучальныя ўстановы для супольнай дзейнасці і абмену досведам
.
Выстава будзе працаваць
з 18 красавіка па 4 мая 2013 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «На сваёй зямлі» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.