3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Банкі-шклянкі

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

18 красавіка 2013 года ў 18.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Васіля Пешкуна “Банкі-шклянкі”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены нацюрморты аўтара, у якіх фігуруюць рознага кшталту шкляныя сасуды. Ужо самой назвай выставы мастак з пэўнай доляй іроніі адсылае гледача да свету разнастайных шклянак, якімі мы карыстаемся кожны дзень на працягу жыцця, не задумваючыся і не надаючы ім шмат увагі, а яны ўпарта праяўляюць сябе ў розных выглядах і функцыях.

З даўніх часоў сасуд лічыцца сімвалам душы, а шкло сімвалізуе чысціню і празрыстасць. У такім кантэксце нацюрморты аўтара паўстаюць перад намі як своеасаблівыя партрэты рэчаў, а дакладней, іх гаспадароў. Старыя газавыя лямпы, даўно спісаныя з уліку, забытыя, пыльныя, нікому не патрэбныя, слоічкі з засохлымі фарбамі і флаконы са шкіпінарам, старамодныя хрустальныя вазы, элегантныя вазачкі для фруктаў, ганарыстыя келіхі, вытанчаныя кілішкі і чарачкі, брутальныя гранёныя шклянкі, арыстакратычныя графіны, простыя таўстапузыя збаны і іншыя кубачкі, бутэлечкі, келіхі, шкляначкі і колбачкі. Усе гэтыя прадметы ствараюць цэлую галерэю вобразаў, тыпажоў, персанажаў.

Мастак з пільнай увагай даследуе індывідуальную гісторыю, ствараючы пра яе аповед. Кожны твор – сапраўдная гісторыя з цэлым спектрам эмацыянальных станаў. І гэта мяжа – паміж прысутнасцю чалавека і падгледжаным патаемным жыццём прадмета – вельмі тонкая. Не апошнюю ролю тут іграе цікавасць мастака да індывідуальных “партрэтных” асаблівасцей прадмета. Іх па-майстэрску перададзеныя фактура і матэрыяльнасць, тонкія света-колеравыя ўзаемаадносіны, ствараюць невялічкія вельмі праўдзівыя гісторыі, адсылаючы кожнага да ўласнага жыццёвага вопыту. “Банкі-шклянкі” – гэта сапраўднае жыццё, прычым, часам не зусім “ціхае”.

Васіль Пяшкун – удзельнік шматлікіх Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Республікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Яго работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі Сіці (ЗША), Беларускім пасольстве ў г. Будапешце (Венгрыя), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі.

Выстава будзе працаваць з 18 красавіка па 4 мая 2013 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Банкі-шклянкі» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.