3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сокровища шляхецких архивов

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

«Скарбы шляхецкіх архіваў» (графіка, дакументы, сфрагістыка XV-XIX стст. з прыватнага збору Ігара Сурмачэўскага)

18 красавіка 2013 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава ўнікальных гістарычніх помнікаў Вялікага Княства Літоўскага «Скарбы шляхецкіх архіваў».

На выставе прадстаўлены арыгінальныя помнікі картаграфіі, сфрагістыкі, графікі і жывапісу, дакументы XV-XIX стст. са збору калекцыянера Ігара Сурмачэўскага. Сярод прэзентуемых рарытэтаў карта Вялікага княства Літоўскага Т.Макоўскага 1631 г., каралеўскія граматы і прывілеі, дзяржаўныя дакументы XVI-XVIII стст. і іншыя помнікі.

Ігар Сурмачэўскі – мастак, дызайнер, рэстаўратар, калекцыянер. Удзельнік рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаў, удзельнік творчага аб'яднання «Галіна». З 1988 г. займаецца іканапісам і рэстаўрацыяй тэмпернага жывапісу. З 1977 г. пачаў збіраць прыватную калекцыю, звязаную з гісторыяй і культурай Беларусі. Ігар Вячаслававіч займаецца дабрачыннай дзейнасцю і вяртаннем на Беларусь культурных каштоўнасцяў, імкнецца адрэстаўраваць і вярнуць з небыцця частку нашай гісторыі. Спрабуе працягнуць старадаўнюю шляхецкую традыцыю па зборы «слаўнага мінулага і гонару»нашай Бацькаўшчыны, як некалі гэта рабілі Радзівілы, Сапегі, браты Тышкевічы, браты Луцкевічы.

Ігар Сурмачэўскі неаднаразова прэзентаваў шырокай грамадскасці Беларусі і за яе межамі каштоўныя артэфакты з прыватнага збору. Так, ў 2011 г. падзеяй стала выстава фотаздымкаў пачатку ХХ ст. беларускага святара «Павел Валынцэвіч. Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзе», дзе была прадстаўлена частка калекцыі Ігара Сурмачэўскага.
Узнагароджаны: ордэнам Св. Ефрасінні Полацкай (2010), Граматай-падзякай ад генерала Ордэна Братоў Малодшых Капуцынаў брата Маўра Ёры (2011), ордэнам Св. Кірылы Тураўскага 2-й ступені (2012).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак (017) 327 43 22 / 327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сокровища шляхецких архивов» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.