3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка графікі Лукаша Левандоўскага

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

16 красавіка 2013 года а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі Лукаша Левандоўскага (Польшча).

«Гэты мастак – даволі нечаканая з’ява ў кантэксце сучаснай польскай культуры, бо яго творчасць з’яўляецца працягам і развіццём класічных традыцый. Магістральным гэты кірунак у польскай культуры назваць не выпадае, таму гэтая творчая пазіцыя досыць дзіўная для маладога творцы, да таго ж – выхаванца вядомай сваімі творчымі пошукамі гданьскай школы. Можна з упэйненасцю сцвярджаць, што ў творчасці мастака Л.Левандоўскага спалучаюцца рысы «кансерватыўныя» і «наватарскія», прычым кансерватыўнасць – гэта прыхільнасць да традыцый з «даўжэзнай сівой барадой, а радыкальнасць – у настрое і светапоглядзе аўтара. Але пры ўсіх польскіх прыкметах гэтай творчасці і яе бясспрэчным адрозененні ад беларусскай школы яна выглядае больш тыповай для нашага мастацкага асяроддзя»
Ларыса Міхневіч,
мастацвазнаўца.

Калі казаць аб творчасці польскага графіка Лукаша Левандоўскага у цэлым, то адразу відавочна, што ва ўсіх сваіх працах мастак перш за ўсё імкнецца перадаць тое нематэрыяльнае “нешта”, якое мы спрабуем вызначыць як духоўнасць, магію места, альбо аўру, што назапашваецца духоўным плёнам пакаленняў.

Сваю першую персанальную выстаўку ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, якая адбылася яшчэ ў красавіку 2006 г., Лукаш Левандоўскі назваў “Буковец”. Яна была прысвечана магістральнай тэме ў творчасці маладога мастака – яго малой радзіме, і выклікала вялікую цікаўнасць не толькі ў звычайных наведвальнікаў, але і заслужыла прызнанне ў прафесіяналаў. Сведчаннем гэтага стаў майстар-клас па тэхніцы лінарыту, які Лукаш Левандоўскі правёў для студэнтаў па запрашэнню кіраўніцтва кафедры графікі БДАМ. Можна лічыць дадзены выставачны праект своеасаблівай кропкай адліку сталай прысутнасці Лукаша Левандоўскага ў беларускай культурнай прасторы. За мінулы з гэтай падзеі час, мастак наладзіў трывалыя сувязі з мастацкім асяроддзем Беларусі і стаў пастаянным удзельнікам розных буйных міжнародных праектаў (напрыклад такіх, як «Арт-Лінія», "Грунвальд за туманам часу" – 2010 г.), а таксама пленэраў («Гродна на скрыжаванні дарог»; Пленэр у Каменюках, прысвечаны 600-годдзю Белавежскай пушчы – 2009 г.).

У прапанаваным мінскаму гледачу чарговым выставачным праекце, Лукашам Левандоўскім будуць прадстаўлены графічныя працы, якія адлюстроўваюць творчыя пошукі і тэхнічныя эсперыменты мастака за апошні час, і ў большасці якіх Лукаш Левандоўскі працягвае візуальнае даследванне сваей “малой радзімы” – ваколіцаў мястэчка Буковіц. Таксама мастак пазнаёміць гледачоў з працамі са сваёй серыі, прысвечанай юбілею студзеньскага паўстання 1863 г.

Лукаш Левандоўскі
Нарадзіўся ў 1979 г., г.Льняна (Польшча)
Адукацыя.
1999 – Дзяржаўны мастацкі ліцэй імя Лявона Вычулкоўскага, факультэт арганізацыі выстаў, г.Быдгашч (Польшча).
2004 – Акадэмія мастацтваў, кафедра мастацкай адукацыі, г.Гданьск (Польшча).
Групавыя выстаўкі і адзнакі.
2003 – "Сакральнае ў мастацтве", г.Вадавіцы (Польшча).
2003 – "Сакральнае ў мастацтве", г.Кракаў. (Польшча).
2003 – XI конкурс графікі ім. Юзэфа Гленьяка, г.Еленя-Гура (Польшча).
2004 – I форум маладых карыкатурыстаў. “Звычайны партрэт палякаў“. Музей карыкатуры, г.Варшава (Польшча).
2004 – "Сакральнае ў мастацтве", г.Вадавіцы (Польшча).
2004 – "І ўсё ж яна робіць крок". Галерэя "Wozownia”, г.Торунь (Польшча).
2004 – "Падзеі-Тчэў-Еўропа" – адзнака ў галіне ілюстрацыі "Мой Андэрсан", г.Тчэў (Польшча).
2004 – “Ex Libris”. Бібліятэка Рачынскіх, г.Познань(Польшча).
2004 – "Графічныя Натхненні", г.Віцебск (Беларусь).
2006 – "Калі слова становіцца вобразам", г.Познань (Польшча).
2006 – Польскі дом, г.Віцебск (Беларусь).
2007 – “Падарожныя нататкі”. VI Міжнародны тэматычны выставачны праект. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, г.Мінск (Беларусь).
2008 – "Галерэя Ады". Прэм'ера дакументальнага фільма ў цэнтры сучаснага мастацтва "Замак Уяздоўскі". г.Варшава (Польшча).
2010 – "Арт-Лінія". Міжнародны конкурс графікі. Нацыянальная бібліятэка, г.Мінск (Беларусь).
2010 – "Грунвальд". РМГ “Палац мастацтваў”, г.Мінск. (Беларусь).
Персанальныя выстаўкі.
1997 – г.Прабуты (Польшча).
2003 – г.Стары Дзергонь (Польшча).
2006 –"Каляровыя лінагравюры" Галерэя Св Яцка, г.Гданьск.
2006 – "Буковец". Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, г.Мінск. (Беларусь).
2010 – "Буковец". Цэнтр сучаснага мастацтва, г.Віцебск. (Беларусь).

Жыве і працуе ў г. Буковец (Польшча). Супрацоўнічае з Аддзелам культуры, Спорту і Адпачынку ў г. Свеце.
Каардынатар праекту – майстэрні і галерэі: “Адчыненая Творчая прастора” ў г.Гручна.

Выстаўка працягнецца па 27 красавіка 2013 г.

288-24-68
аддзел выставак

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка графікі Лукаша Левандоўскага» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.