3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сціплае абаянне Беларусі

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка, Фото

4 - 28 красавіка 2013
Галерэя сучаснага мастацтва Ў
Андрэй Скіцёў
Сціплае абаянне Беларусі
пр. Назалежнасці, 37А
+375 017 286 31 68

Першая праца ў партфоліо Андрэя Скіцёва датуецца 1997 годам, за гэты час у мастака прайшло больш за дзесяць выстаў, з якіх сем – персанальныя. Але калі мы паспрабуем знайсці інфармацыю пра аўтара і яго творчасці – даследчыя, аналітычныя, крытычныя артыкулы або іншыя матэрыялы ў друкаваным варыянце ці ў інтэрнэце – мы пацерпім фіяска. У адкрытым доступе мы знойдзем толькі інфармацыйныя прабелы, некалькі скупых тэкстаў пра выставы і адно-два інтэрв'ю. Скіцёў не з'яўляецца выключэннем, у такім інфармацыйным ваакуме знаходзяцца вельмі многія беларускія мастакі.

У адным з інтэрв'ю Андрэй кажа аб сваіх працах: "Гэта такі сукупны партрэт сённяшняй нашай краіны. Краіна зменіцца праз пэўны час, ператворыцца ў нешта іншае, зменіцца трохі, і зменяцца гэтыя пачуцці. Мне хочацца, можна сказаць, задакументаваць нас з вамі".

У экспазіцыі "Сціплае абаянне Беларусі" прадстаўлены работы Андрэя Скіцёва, пачынаючы з 2006 па 2013 год і "кабінет мастацтвазнаўцы" у якім знаходзяцца многія іншыя працы мастака, пачынаючы з 1997 года. Гэтым праектам галерэя працягвае серыю персанальных выстаў беларускіх мастакоў і прапануе аб'яднацца ўсім прадстаўнікам культурнага поля для сумеснай працы над асэнсаваннем, фіксацыяй, рэакцыяй і дакументацыяй працэсаў, якія адбываюцца ў беларускім мастацтве на прыкладзе вывучэння персаналій мастакоў. Гэтая выстава – адкрыты даследчы праект, дзе куратар не дае сваёй інтэрпрэтацыі работ аўтара, а запрашае людзей, для якіх мастацтва – прафесія, унесці ўклад у сучаснае беларускае мастацтва і прапанаваць сваё стаўленне да творчасці сучаснага беларускага мастака, які дакументуе эмацыйную гісторыю сучаснай Беларусі. Таму мы звяртаемся да даследчыкаў, крытыкаў, аналітыкаў, мастацтвазнаўцаў, філосафаў, падтрымаць даследчы праект зваротнай рэакцыяй. Вынікам праекта стануць віртуальныя каталогі даследаваных мастакоў з усімі матэрыяламі і тэкстамі, сабранымі за гэты час.

Усе матэрыялы дасылайце, калі ласка, на адрас info@ygallery.by з пазнакай "Андрэй Скіцёў"

Куратар праекта Валянціна Кісялёва

"Чалавечыя пачуцці як аб'ект творчасці – рэч надзвычай старажытная, усім зразумелая і, так ці інакш, усім цікавая. Пачуццё ў чыстым выглядзе практычна нязменнае ў часе ды ў прасторы, а значыць актуальнае ў любой краіне і ва ўсе стагоддзі. Аднак, цікавым і зразумелым яго робяць адценні. Літаратару недастаткова напісаць слова "каханне" ці "адзінота" (занадта абстрактна, не кранае чытача), патрэбныя падрабязнасці, адценні пачуццяў. Для гэтага часам патрабуецца не адна сотня старонак. У мастакоў таксама ёсць свае прыёмы."
Андрэй Скіцёў

Андрэй Скіцёў
Нарадзіўся ў 1968 г. у горадзе Новасібірску.
У 1986 г. скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.
У 1994 г. скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва).
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2005 г.
У рэспубліканскіх выставах удзельнічае з 1991 г.

Персанальныя выставы:
"Каханне ды інш." 2011 г. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва г. Мінск (Беларусь)
"Нататнік" 2009 г. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва г. Мінск (Беларусь)
"Неакрэслены стан " 2007 г. Літаратурны музей Максіма Багдановіча г. Мінск (Беларусь)
"Хроніка месца" 2003 г. Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры" г. Мінск (Беларусь)
"Метизы" 2000 г. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва г. Мінск (Беларусь)
"Азбука пляцення" 1999 галерэя АВ г. Мінск (Беларусь)
"Становішча рэчаў" 1997г. галерэя АВ г. Мінск (Беларусь)

Групавыя выставы:
2012 – “Няпэўны час”, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск (Беларусь)
2002 - "Праз вакно", галерэя "Зямля людзей" г. Мінск (Беларусь)
2001 - "Still life", галерэя "Золата" г. Мінск (Беларусь)
1998 - "Танец", Нацыянальны тэатр г. Прага (Чэхія)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сціплае абаянне Беларусі» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.