3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Поліфанія

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

11 красавіка 2013 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці,116; 22-гі паверх, цэнтральны уваход) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі творчых работ выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава «Поліфанія»

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўжо ў другі раз прымае ў сваіх сценах творчыя работы выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

У экспазіцыю ўвайшлі творы жывапісу, графікі і скульптуры розных гадоў, аўтарамі якіх з’яўляюцца тыя выкладчыкі каледжа, што працуюць у ім сёння. У выстаўцы прымуць удзел розныя пакаленні мастакоў – больш сталыя і вопытныя: В. Кульваноўская, А. Хартановіч, С. Чэпік, і тыя хто прыйшоў працаваць у каледж зусім нядаўна, амаль адразу пасля атрымання дыплому прафесійнага мастака:
М. Гарахавік-Лабуда, Ю. Брэль, А. Карпянкоў, В. Качэня і інш.

Ідэя выстаўкі звязана з тэмай поліфаніі: адначасовага гучання, развіцця і ўзаемадзеяння некалькіх раўнапраўных галасоў у межах адной мелодыі. І сапраўды, мастакоў, якія выкладаюць у мастацкім каледжы, аб’ядноўвае шмат фактараў: многія з іх самі – былыя выпускнікі “Глебаўкі”. Гэта тыя людзі, хто, стаўшы прафесіяналам і знайшоўшы свой шлях у мастацтве, шчыра імкнуцца данесці каштоўныя веды да моладзі. Удзельнікі выстаўкі – творцы, якія працуюць у розных відах і жанрах выяўленчага мастацтва, але захавалі досыць рамантычнае стаўленне да рэчаіснасці. “Поліфанія” дэманструе цікавую акалічнасць: работы мастакоў разнастайныя па стылістыцы, але, тым не менш, іх аб’ядноўвае аднолькавая ступень рэалістычнасці ў прыведзеныя да дэкратыўнасці формы і стылізаваная прастора.

На выстаўцы мы можам сустрэць і беларускія краявіды, і філасофскія работы, і кампазіцыі, звязаныя з вывучэннем структуры прасторы і рэчаў, работы, якія пабудаваны на беларускім этнаграфічным матэрыяле.

Выстаўка “Поліфанія” мае вялікае значэнне і для навучэнцаў мастацкага каледжа. Успрыняцце выкладчыкаў праз прызму іх творчасці здольна значна палепшыць узаемаразуменне, узмацніць аўтарытэт настаўнікаў.

Дадзеная экспазіцыя – яшчэ адна цаглінка ў будаўніцтве такіх важных для нашай краіны паняццяў як “нацыянальная школа жывапісу, скульптуры, графікі.” Мінскі мастацкі каледж імя А.К. Глебава мае даўнюю і славутую гісторыю, і выстаўка “Поліфанія” у чарговы раз дэманструе, што кіраўніцтву, выкладчыкам і навучэнцам каледжа ёсць чым ганарыцца.

З 12 красавіка ўваход на выстаўку праз аглядальную пляцоўку платны.

Тэл. для даведак: 293 27 67, 293-29-80

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Поліфанія» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.