3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстава Мікалая Кузьміча Дубровы

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись, Тематическая выставка

28 сакавіка (чацвер) 2013 года а 17 гадзіне ў ВУП Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА Беларускі саюз мастакоў (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Мікалая Кузьміча Дубровы.

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў в. Бярозаўка, Мазырскага раёна, Палескай вобласці.

У 1976 г. скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя К. А. Савіцкага, у 1982 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Удзельнік выстаў з 1978 г. Працуе ў графіцы, станковым жывапісу. Член СМ СССР з 1988 г. Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, мастацкіх музеях і галерэях Беларусі, Расіі, Украіны. Жыве і працуе ў г. Мазыры.

Мікалай Дуброва – асоба вельмі прыкметная і каларытная. Ён ведае сваю мэту і вельмі дакладны і настойлівы ў выкананні пастаўленых самому сабе задачаў. І гэта дае значны плён як у творчасці, так і ў педагагічнай працы. Шчырасць і сумленнасць у жыцці і мастацтве прынеслі яму глыбокую павагу на Бацькаўшчыне і ў шырокім свеце. Прадстаўляючы сваіх вучняў на шматлікіх замежных выставах і конкурсах М. К. Дуброва тым самым годна прадстаўляе нашу краіну, што адзначана дзесяткамі дыпломаў і медалёў прэстыжных форумаў дзіцячай творчасці.

Творам аўтара ўласцівы асноўныя якасці беларускай школы пейзажу. Чудоўныя каларыстычныя рашенні і прафесійнае валоданне кампазіцыяй дазваляюць Мікалаю Кузьмічу ствараць дакладныя “партрэты“ роднай зямлі. Мастак шмат часу аддае назіранню за прыродай, што разам з яго ўважлівасццю дае добры вынік.

Сам мастак так выражае сваё творчае крэда: “Я верны асноўнаму творчаму прынцыпу – імкненню стварыць на палатне выдатны вобраз роднай Палескай зямлі, чалавека, спакойна-велічны, наводзячы на імгненныя адчуванні вечнага, няспыннага ў палескай прыродзе. Светаадчуванне маё, блізкае да сузіральнасці, напоўненае галоўным - працай душы, не стамляецца бачыць прыгожае ў звычайным.”

Выставу можна наведаць з 28 сакавіка па 16 красавіка 2013 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальная выстава Мікалая Кузьміча Дубровы» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.