3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мемарыяльная выстава малюнка і акварэлі Яўгена Шатохіна

Мероприятие уже прошло

Жанр Акварель, Живопись, Тематическая выставка

28 сакавіка (чацвер) 2012 года а 18 гадзіне ў ВУП Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА Беларускі саюз мастакоў (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай выставы малюнка і акварэлі Яўгена Шатохіна.

Яўген Шатохін нарадзіўся ў Пінску ў 1947 годзе. Атрымаў адукацыю ў Арлоўскім педагагічным інстытуце і Украінскай Акадэміі дызайну і мастацтва (на той час – Харкаўскі мастацка-прамысловы інстытут).

З 1982 году Шатохін – сябра Беларускага саюза мастакоў. У родным Пінску ў 1988 годзе заснаваў і ўзначаліў дзіцячую школу выяўленчага мастацтва. Быў абраны ў склад кіраўніцтва Брэсцка абласной філіі Беларускага саюза мастакоў. А з 1990 па 1999 год Яўген Шатохін – дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў і старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту. Але не толькі “хадою ва ўладу і назад” памятныя для мастака былі 90-я гады. Менавіта ў гэты час напачатку новага стагоддзя мастак адкрывае для сябе “далёкае” замежжа, а яно, у сваю чаргу, знаёміцца з беларускім творцам. 1992 – ён стыпендыят творчай майстэрні “Альтэна” у нямецкім горадзе з такою ж назваю. У наступным годзе мастацкія дасягненні мастака ганаруюцца французскім медалём Conseiller General a Peronne. У 2002 годзе - уладальнік Прыза Нацыянальнай Асамблеі Францыі, у 2003 становіцца Ганаровым грамадзянінам французскага горада Albert, а праз год атрымлівае медаль горада Peronne.

Творы Шатохіна сёння знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у дзяржаўных зборах Пінска, Брэста, Кіева (Украіна), Вялікага Усцюга і Масквы (Расія), муніцыпальных і прыватных зборах Францыі, Германіі, Бельгіі, Вялікай Брытаніі, Фінляндыі, Паўднёвай Афрыкі, Егіпту, ЗША, Расіі.

На радзіме творчыя заслугі мастака адзначаны Медалём Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” (2004).
Але, на вялікі нажаль, у мінулым 2012 годзе гэтага Чалавека і Мастака не стала.

Яўген Шатохін быў найперш майстрам краявіду. Ягоныя любімыя тэхнікі акварэль і аловак. Ён ніколі не імкнуўся да фатаграфічнай дакладнасці, бо лічыў, што яго задача больш высокая і складаная – стварыць праўдзівы вобраз, ідучы ад суб’ектыўнага ўражання. Акварэль у дадзеным выпадку пасуе ментальнасці мастака і адпавядае творчай мэце, як ніякая іншая тэхніка. Акварэль прымушае працаваць хутка, вымагае ад мастака яснай задумы і цвёрдай рукі. Мазок павінен быць дакладнейшым, інакш фарба губляе гучнасць. На працах Шатохіна фарба гучыць напоўніцу.

Ягоныя малюнкі прыцягваюць увагу здалек. Паводле першага ўражання штрых часам падаецца “калючым”, пакладзеным абы як  - нібы мастак кудысці вельмі спяшаўся… І толькі прыглядзеўшыся, адчуеш унутраную ўраўнаважанасць кампазіцый, дасягнутую менавіта праз гэты мастацкі прыём.

У малюнках, як і ў акварэлях, Яўген Шатохін засяроджваўся на галоўным у краявідзе ці партрэце. І тут, як і на ягоных акварэлях, няма непатрэбнага, неабавязковага – лішніх ліній і плямаў, святла і ценю…

Мастацтвазнаўца, публіцыст
Пётра Васілеўскі

Выставу можна наведаць з 28 сакавіка па 16 красавіка 2013 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мемарыяльная выстава малюнка і акварэлі Яўгена Шатохіна» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.