3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Габелены Людмілы Пятруль

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка гобеленов

28 сакавіка (чацвер) 2013 года а 17.30 гадзін у ВУП Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА Беларускі саюз мастакоў  (г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтва) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы «Габелены Людмілы Пятруль».

У 1972 годзе Людміла Пятруль упершыню экспанавала свае тэкстыльныя кампазіцыі пад дахам Палаца мастацтва. На працягу 4-х наступных дзесяцігоддзяў яна  паслядоўна і натхнёна ўносіць свой  творчы ўклад у развіццё аўтарскага габелена Беларусі, не толькі нараджаючы новыя творчыя ідэі, але і ўласнаруч выконваючы іх у матэрыяле. Яна з’яўляецца творцам больш за 100 разнастайных па тэматыцы і асаблівасцям выканання твораў, вытканых з ваўняных, ільняных і сінтэтычных нітак на прыстасаваных для гэтага вертыкальных кроснах.        

Габелены Л. Пятруль уражвавюць шырокім дыяпазонам творчых задач і вобразных адкрыццяў ад класікі да авангарду. Яна пачынала свой творчы шлях з фармальных кампазіцый пад моцным уздеяннем кубістычных і сюрэалістычных узораў. З канца 1970-х гг. мастачка захапілася мадэрнізацыяй сюжэтна-тэматычных  вобразаў, навеяных традыцыямі беларускіх тэкстыльных мануфактур 18 ст. Неўзабаве, з сярэдзіны 1980-х гг. склаўся яскрава выяўлены аўтарскі стыль выдатнай мастачкі-тэкстыльшчцы:  агульнае кампазіцыйнае вырашэнне габелена, як арганічнай, нібы самой прыродай утворанай формы, метафарычнасць і паэтыка  мастацкіх адлюстраванняў, вельмі згарманізаваны і багаты на адценні мінорны і мажорны каларыт.  Л. Пятруль паслядоўна звяртаецца ў сваім аўтарскім стылі да вырашэння паэтычных матываў вялікай беларускай паэзіі, якія вядуць яе да вобразных абагульненняў, звязаных з сімваламі гісторыі,  дзівоснымі спляценнямі флоры, неабмежаванымі асацыяцыямі  зямных і нябесных стыхій. З 1990-х гг. мастачка па наватарску распрацоўвае таксама праблематыку стылістычных магчымасцей мадэрністычных кірункаў 20 ст.  супрэматызму, оптыкэль-арт, канцэпт-арт і інш.  ў незвычайных тэкстыльных увасабленнях.      

Людміла Пятруль з’яўляецца адной з самых яскравых і таленавітых зорак сучаснага беларускага тэкстыльнага мастацтва. Сярод яе этапных і непаўторных вобразных твораў “Сказ пра бульбу” , “Ніцая вярба”, “У зачараваным царстве”, “Развіднела”, “Гукі памяці” і інш.  Прапанаваная вашай ўвазе выстава з’яўляецца творчай справаздачай за вялікі перыяд творчасці, а таксама вызначэннем новых задач і магчымасцей, якія даступныя мастачцы, што знаходзіцца на высокім уздыме наватарскіх пошукаў.  

Кандыдат мастацтвазнаўства,
прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў       
Яўген Шунейка     

Выставу можна наведаць з 28 сакавіка па 16 красавіка 2013 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Габелены Людмілы Пятруль» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.