3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Крок у змрок

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

3 красавіка 2013 года а 17-й гадзіне у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Уладзіміра Лапо «КРОК У ЗМРОК».

Уладзімір Лапо – творчая асоба, чыя мастацкая дзейнасць выходзіць за рамкі агульнапрынятых стыляў і кірункаў. Мастак, графік, скульптар, стваральнік інсталяцый, літаратар у адной асобе, ён увасабляе сабой кропку дотыку дэструктыўнага і творчага працэсаў, рэальнасці і выдумкі, мастацкай і аб’ектыўнай рэчаіснасці. 

Як прадстаўнік маргінальнай культуры, Уладзімір Лапо знаходзіцца на памежжы асяроддзяў, груп, сістэм, адчувае ўплыў іх супярэчных адзін аднаму нормаў і каштоўнасцяў, пры гэтым канструюе асабістую рэальнасць, крайнюю індывідуальнасць, што знаходзіць праяву ў ладзе жыцця, формах самавыяўлення, у метадах творчай дзейнасці. 
 
Адным з першых паняцце маргінальнасці ўвёў амерыканскі сацыёлаг Роберт Парк, ужыўшы яго ў сваім эсэ «Чалавечая міграцыя і маргінальны чалавек» у адносінах да асяроддзя імігрантаў. Паводле Парка, «такі чалавек няўхільна робіцца (у параўнанні з яго непасрэдным культурным асяроддзем) індывідам з больш шырокім гарызонтам, больш вытанчаным інтэлектам, больш незалежнымі поглядамі». Такое разуменне маргінальнай асобы ў поўнай меры можна аднесці да аўтара праекта Уладзіміра Лапо - грамадзяніна Брытаніі, вандроўцы і касмапаліту.

Выставачны праект «КРОК У ЗМРОК» прэзентуе творы графікі розных гадоў і скульптуру, выкананую ў тэхналогіі direct cast - прамога ліцця. Выкарыстоўваючы дадзены метад ліцця, аўтар адмаўляецца ад мадэлявання, папярэдняга стварэння працоўнай копіі на карысць рэальнага аб’екта. Такім чынам, ён спыняе інтэрферэнцыі, абірае канцэпцыю неўмяшальніцтва, уводзіць элемент выпадковасці ў працэс стварэння твора. Аўтар здзяйсняе толькі выбар, з прычыны якого аб’ект вызначаецца і рэпрэзентуецца амаль такім, як ён ёсць. Пры гэтым у скульптуры Лапо няма месца натуралістычнасці выявы, на першы план выходзіць эксперымент, вызначаецца эмацыйны напал працэсу стварэння і ўспрымання.

Тэхналогія прамога ліцця была вядома ў Сярэднявеччы, у пэўным сэнсе «змрочным часе», што абгрунтоўвае назву праекта. Але аўтар не робіць акцэнт на названым гістарычным перыядзе, калі і звяртаецца да катэгорыі часу, то ў зусім іншым аспекце.

Наталля Паторская,
куратар выстаўкі,
навуковы супрацоўнік аддзела выставак
Музея сучаснага выяўленчага мастацтва

Уладзімір Лапо

Нарадзіўся ў 1963 годзе.
Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы.
Выбраныя выстаўкі
1982 - Нефармальныя выстаўкі-аукцыёны ў памяшканні БДТМІ. Мінск, Беларусь
1988 - Усесаюзны сэмінар па неафіцыйным мастацтве «Свята мастацтва. Нарва-88». Нарва, ЭССР.
1989 - Выстаўка творчага аб’яднання «Форма». Выставачная зала Інстытута ядзернай фізікі імя Курчатава, Троіцк, Расія.
1989 - Выстаўкі творчага аб’яднання «Форма». Масква, Расія.
1990-1991 - Выстаўкі «Францыя + Форма». Масква, Расія. Мінск, Беларусь. Нім, Францыя. Віцебск, Беларусь.
1990 - Персанальная выстаўка «Донны лёд». Гавана, Куба.
1991 - «Biel-Art. Панарама беларускага мастацтва». Варшава, Польшча.
2007 - «Тры пытанні да доктара Мора Кве». Арт-хаус галерэя «Падземка», Мінск, Беларусь.
2010 - «Беларускі авангард 1980-1990 гг.». З калекцыі А. Плясанава. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск, Беларусь.
2011 - «Яна не можа сказаць НЕБА». Другі міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва ArtVilnius’11, Вільня, Літва.  Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск, Беларусь.

Выстаўка працуе па 13 красавіка.                             

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Крок у змрок» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.