3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сонца на далонях

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

ВЫСТАВА РАБОТ НАВУЧЭНЦАЎ МІНСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ-КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ «СОНЦА НА ДАЛОНЯХ»

29 сакавіка 2013 года
ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы работ навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў «Сонца на далонях». Выстава прымеркавана да 40-годдзя з дня адкрыцця ў 1972 годзе першай  у Рэспубліцы Беларусь школы з мастацкім ухілам на базе агульнаадукацыйнай школы №26 Цэнтральнага раёна горада Мінска. Арганізатары выставы: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў.

Выстава знаёміць з рознымі накірункамі мастацкай творчасці пачынаючых мастакоў. Экспазіцыя ўключае графіку; дызайн: плакаты, календары, работы ў матэрыяле; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: батык, габелены, кераміку, саломапляценне; а таксама дзіцячы малюнак. Работы, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца яркім сведчаннем таго, як плённа супрацоўнічаюць мастакі-педагогі, спалучаючы дар мастацкага майстэрства і ўмення перадаваць яго сваім вучням. Нястомны пошук новага ў мастацкай педагогіцы, увага да свету дзіцячай творчасці, імкненне выклікаць рух душы дзіцяці, заахвоціць яе працаваць – усё гэта характарызуе надзвычай таленавітых педагогаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Асаблівы гонар установы – 24 стыпендыяты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Увазе гледачоў прапануюцца работы маладых творцаў самага рознага ўзросту. Ва ўстанове адукацыі створана ўнікальная аўтарская мадэль мастацкай адукацыі на ўсіх 3-х ступенях: пачатковая школа (2-4 класы), гімназія (5-11 класы), каледж (тры гады навучання). Пэўная колькасць выпускнікоў працягвае навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і іншых профільных вышэйшых навучальных установах.

Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў мае багатую гісторыю і ганарыцца сваімі выпускнікамі: вядомымі графікамі Тамарай Шэлест, Раманам Суставым, Жанай Гладко; мастакамі Усеваладам Швабам, Аляксандрам Даманавым, Алесяй Скарабагатай; дызайнерамі Ганнай Гарбачэўскай, Міхаілам Гурыновічам, Андрэем Ярашэвічам і многімі іншымі.

Выстава будзе працаваць з 29 сакавіка па 13 красавіка 2013 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); тэл.: 327 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00

Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сонца на далонях» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.